Хлебаробам – надзейную тэхніку
15.08.2018
—
Разное
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці падняць ААТ «Гомсельмаш» на больш высокі ўзровень развіцця. Аб гэтым ён заявіў падчас размовы з работнікамі прадпрыемства. Падчас наведвання прадпрыемства размова ішла аб яго бягучым стане і перспектывах развіцця. Прэзідэнту прадэманстравалі мадэльны рад выпускаемай тэхнікі, які за апошняе дзесяцігоддзе ўдалося значна пашырыць, а таксама навінкі і доследныя ўзоры. Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Камко прадставіў увазе кіраўніка дзяржавы падрабязную інфармацыю аб фінансава-эканамічных паказчыках Гомсельмаша. Адзначана, што імпартазамяшчальны эфект за кошт вытворчасці ў Беларусі ўласных камбайнаў у 2010-2017 гадах склаў больш за $2,2 млрд. «Вы хочаце мадэрнізавацца, інвесціраваць у вытворчасць. Ёсць крэдыты. Але патрэбны ўрадавыя гарантыі. Мы разгледзім гэтае пытанне. Хутчэй за ўсё, мы вас падтрымаем, але пад пэўныя абавязацельствы», – сказаў Прэзідэнт. «Нядрэнныя камбайны вы робіце, тэхніку ў цэлым, але па якасці трэба давесці вышэй, чым нямецкія або амерыканскія. Тады мы будзем канкурыраваць з імі свабодна, – упэўнены кіраўнік дзяржавы. – Мы не можам увесь час гаварыць, што наша таннейшае. Нам трэба і даражэй прадаваць, каб зарплата была вышэйшай, і каб мадэрнізавацца, інвесціраваць у вытворчасць, а не хадзіць у банкі па дарагія грошы або выпрошваць нейкія субсідыі». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава не збіраецца адмаўляцца ад Гомсельмаша і падобных да яго прадпрыемстваў. Гэта здабытак нашага народа, і не толькі нашага пакалення. І мы ўсяляк будзем берагчы і ўмацоўваць гэтыя прадпрыемствы», – заявіў Прэзідэнт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізацыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін. Адпаведную задачу ён паставіў, наведваючы ААТ «Гомсельмаш». БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці падняць ААТ «Гомсельмаш» на больш высокі ўзровень развіцця. Аб гэтым ён заявіў падчас размовы з...
|
|