Районная организация РОО «Белая Русь» подготовила подарки для воспитанников дома семейного типа в агрогородке Ореховно
15.08.2018
—
Разное
|
Бесклапотнае лета падыходзіць да завяршэння – пасталеўшыя вучні вось-вось сядуць за парты. Каб у новым навучальным годзе ў іх былі ўсе неабходныя школьныя прыналежнасці, паклапаціліся ў першую чаргу бацькі. Аднак не засталіся ў баку ад гэтай справы і грамадскія аб’яднанні. Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Збяром дзіця ў школу”. На мінулым тыдні яе старшыня Наталля Мікалаеўна Марковіч і кіраўнік дэпутацкай групы грамадскага аб’яднання ў раённым Савеце дэпутатаў Віктар Пятровіч Котаў з дабрачыннай місіяй наведалі дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна. У падарунак ад гасцей хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі канцылярскія прыналежнасці, сувеніры, ласункі. Разам з бацькамі яны дзякавалі за такую ўвагу і абяцалі добра вучыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бесклапотнае лета падыходзіць да завяршэння – пасталеўшыя вучні вось-вось сядуць за парты. Каб у новым навучальным годзе ў іх былі ўсе неабходныя школьныя...
|
|