У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае, але дажджлівае надвор'е. 21.by

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае, але дажджлівае надвор'е

16.08.2018 14:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Bymedia.net

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае, але дажджлівае надвор'е. У чацвер спякота сышла і з Гомельскай вобласці. Заходні вецер пастаўляе з Балтыйскага мора камфортнае надвор'е. Аднак у выхадныя дні на яго паўплывае цёплае паветра з Украіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

У бліжэйшую суботу ў дзённыя гадзіны амаль па ўсёй тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы магчымы толькі месцамі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +17 градусаў, у дзённыя — ад +22 да +29.

У нядзелю дажджоў стане менш. Уначы будзе 13-18 градусаў цяпла, удзень — ад +22 да +29 градусаў.

Атрымліваецца, што тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе перавышаць кліматычную норму на 2-5 градусаў. У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bymedia.net У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае, але дажджлівае надвор'е. У чацвер спякота сышла і з Гомельскай вобласці. Заходні вецер пастаўляе з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика