На выходных у Беларусі будзе цёпла, чакаюцца кароткачасовыя дажджы
17.08.2018 15:22
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У суботу, 18 жніўня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, слабы, пры навальніцах парывісты. Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа 11-17 градусаў цяпла, месцамі да +8...+10. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 23-29 са знакам "плюс". У нядзелю, 19 жніўня, таксама месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы сінлптыкі прагназуюць ад 13 да 18 вышэй за нуль, удзень — +22...+29 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У суботу, 18 жніўня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі... |
|