У салон аўтобуса пад Жлобінам уляцеў конь. 21.by

У салон аўтобуса пад Жлобінам уляцеў конь

17.08.2018 15:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Уначы 17 жніўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне каня і аўтобуса на трасе М-5 у раёне вёскі Завод Жлобінскага раёна.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў рэйсавы аўтобус "Неаплан" (2003 года выпуску) урэзаўся конь. Прычым пры інцыдэнце жывёла літаральна ўляцела ў салон і была заціснутая ў ім.

У аўтобусе ў гэты час былі два кіроўцы і 29 пасажыраў. Усе яны пакінулі аўтобус самі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Ніхто з людзей пры здарэнні не пацярпеў.

Ратавальнікі дэблакавалі каня пры дапамозе спецыяльнага інструмента. Праз некалькі гадзінаў прыбыў аўтобус гэтай жа фірмы, які павёз пасажыраў да месца прызначэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Уначы 17 жніўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне каня і аўтобуса на трасе М-5 у раёне вёскі Завод Жлобінскага раёна. На месцы здарэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика