Аграрии Ушаччины уже заботятся о будущем урожае. 21.by

Аграрии Ушаччины уже заботятся о будущем урожае

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поле ля дарогі на Лажане, як і ўсе тутэйшыя ўчасткі, не вельмі вялікае, таму прапусціць працуючы трактар практычна немагчыма. Калі і схаваецца за ўзгоркам ці ў аддаленым закутку – то ненадоўга, ды і гул рухавіка выдае яго месцазнаходжанне. Яшчэ ў выхадныя ён быў значна мацней, бо Анатоль Жаваранак на энерганасычаным трактары рыхтаваў глебу. А ў чацвер эстафету прыняў МТЗ-952 – у ААТ “Агра-Селішча” вядуць сяўбу азімага рапсу.

Механізатараў у гаспадарцы, як яны самі жартуюць, “жменька”. Затое ўсе ўніверсалы, якія не толькі ведаюць тэхналогію працы на зямлі, а і маладому нявопытнаму аграному фору дадуць. Спыніўшы трактар, чакаў убачыць за рулём Генадзя Хадасевіча, які працаваў з новай лідскай сеялкай падчас веснавой сяўбы, але з кабіны на ўзмежак скочыў яго брат, Віктар Часлававіч.

– Апошнім часам быў заняты на прасаванні саломы, – расказвае механізатар. – А брат крыху прыхварэў, вось я на яго трактар і перасеў. Глеба падрыхтаваная, надвор’е добрае – неабходна сеяць, пакуль тэрміны не сышлі. Ведаеце, што падганяць нас не трэба, бо работы вельмі многа, а нас – мала.

Ведаю, бо ўжо неаднойчы здзіўляўся гэтым хлопцам, якія, бывае, за апошнюю ўласную капейку набываюць падшыпнік ці іншую дэталь – каб не прастойваць, не губляць час. І ў гаспадарцы, якая зараз фактычна засталася без кіраўніка і амаль без спецыялістаў, нічога не спынілася: завяршаецца ўборачная – абмалочана каля 90 працэнтаў зерневых і зернебабовых, падабрана амаль уся салома, якой зарулонена каля 400 тон, што для “Агра-Селішча” з’яўляецца зусім неблагім паказчыкам, вывезена звыш 400 тон арганікі, вядзецца сяўба. Планы на яе сур’ёзныя – неабходна ўзараць амаль тысячу гектараў, а той жа Віктар Хадасевіч, заняты сяўбой, паглядае на процілеглы бок дарогі, дзе расце кукуруза, і ўжо думае пра яе ўборку: “Трэба прычэпы рыхтаваць, камбайн, бо калі падмерзне – стане нібы папера… Як усё паспець?!”

Вось і выдаюць з такімі адносінамі да справы селішчанскія механізатары пад дзве нормы за змену. Мабыць таму, што працуюць не па адным, а на пару з сумленнем.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поле ля дарогі на Лажане, як і ўсе тутэйшыя ўчасткі, не вельмі вялікае, таму прапусціць працуючы трактар практычна немагчыма. Калі і схаваецца за ўзгоркам ці ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика