У Магілёве жанчына загінула пры мыцці бялізны
21.08.2018 14:28
—
Разное
|
![]() "Спецыфічныя рухі пры мыцці — галава ўверх-уніз — могуць выклікаць галавакружэнне і страту свядомасці". У Магілёве 46-гадовая жанчына загінула пры мыцці бялізны. Трагічнае здарэнне адбылося 15 жніўня. Як інфармуе сайт , жанчыну знайшлі каля ваннай, галава была ў вадзе. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах Мікалай Маісееў у каментары кажа, што "спецыфічныя рухі пры мыцці — галава ўверх-уніз — могуць выклікаць галавакружэнне і страту свядомасці". У выніку чалавек захлынаецца ў вадзе і яе шмат для гэтага не трэба. "Як следства перакрываюцца дыхальныя шляхі, пачынаюцца спазмы, гэта і прыводзіць да смяротнага зыходу", — адзначыў Маісееў. Паводле яго слоў, такія трагічныя выпадкі, як здарыўся ў Магілёве, вельмі рэдкія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Спецыфічныя рухі пры мыцці — галава ўверх-уніз — могуць выклікаць галавакружэнне і страту свядомасці". У Магілёве 46-гадовая жанчына загінула пры мыцці бялізны.... |
|