Гуманітарныя валанцёры з ЗША наведалі Хоцімшчыну
21.08.2018
—
Разное
|
На мінулым тыдні Хоцімскі раён з прыемным візітам наведалі гуманітарныя валанцёры міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія»: сямейная пара Джонс з ЗША і выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. Трэба адзначыць – дадзеная арганізацыя адна са старэйшых і імкнецца штогод аказваць дапамогу, накіраваную на сацыяльную падтрымку і дапамогу тым, хто мае ў ёй вострую патрэбу. Асноўным і прыярытэтным напрамкам работы грамадскага аб’яднання з’яўляецца дапамога пажылым людзям, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых, інвалідам і адзінокім людзям. Гуманітарная праграма МДГА “Сафія” спансуецца службай царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён і прадастаўляе дапамогу людзям, якія жывуць у многіх краінах свету, яе дэвіз: “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі потым дапамагчы сабе самі”. Напрыклад, толькі за мінулы год грамадскае аб’яднанне рэалізавала гуманітарны праект з мэтай паляпшэння ўмоў пражывання ў цэлым шэрагу сацыяльных устаноў Магілеўскай вобласці. У 2018 годзе МДГА “Сафія” аказала дапамогу Крычаўскаму псіханеўралагічнаму дому–інтэрнату, а таксама ў Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат дастаўлены і ўведзены ў эксплуатацыю: прамысловая пральная машына на 30 кг бялізны, цэнтрыфуг на 25 кг бялізны, на кухню ўстанова атрымала электрапатэльню, а для якаснага дагляду за хворымі людзьмі — 4 шматфункцыянальныя медыцынскія ложкі з матрацамі і бакавымі сценкамі. Усяго дом-інтэрнат прыняў ахвяраванні ў выглядзе абсталявання для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы на агульную суму 19 467,38 беларускіх рублёў. Усё абсталяванне было ўстаноўлена і штодня выкарыстоўваецца па сваім мэтавым прызначэнні. Аб гэтым прадстаўнікам МДГА “Сафія” паведаміў дырэктар Хоцімскага дома-інтэрната Віктар Старасценка. Вольга Зайцава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Хоцімскі раён з прыемным візітам наведалі гуманітарныя валанцёры міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія»: сямейная пара Джонс... |
|