Замкавы комплекс “Мір” разам з рэстаранам беларускай кухні “Княжацкі двор” аб’яўляюць пра пачатак конкурсу на лепшы дызайн уваходнага квітка.
Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, каму споўнілася 18 гадоў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе і прадастаўленне работ ажыццяўляецца з 1 па 30 верасня 2018 года. Удзельнікі маюць шанц пазмагацца за два прыза: грашовую ўзнагароду ў памеры 1000 беларускіх рублёў і прыз глядацкіх сімпатый – бібліятэку друкаваных выданняў музея.
Работы будуць ацэньвацца з 1 па 15 кастрычніка 2018 года.
Галоўным крытэрыем ацэнкі з’яўляецца арыгінальнасць графічнага, дызайнерскага ці канструктыўнага рашэння, якое будзе матываваць наведвальнікаў да захавання квітка ў якасці памятнага сувеніра аб наведванні Мірскага замка – унікальнага культурна-гістарычнага аб’екта Рэспублікі Беларусь, унесенага ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Журы складаецца са знакамітых беларускіх дызайнераў, фотамастакоў і прадстаўнікоў PR-супольнасцей.
Падчас правядзення конкурсу яго ўдзельнікі маюць дазвол на бясплатнае фатаграфаванне інтэр’ераў і музейных прадметаў пастаяннай экспазіцыі.
Выкарыстанне дызайна квітка-пераможцы прадугледжваецца на працягу пяці гадоў.
Падрабязнасці можна знайсці на сайце музея
Марыя БУСЬКО,
спецыяліст па PR установы “Замкавы комплекс “Мір”