СВК «Фядорскi». Раённы гігант. 21.by

СВК «Фядорскi». Раённы гігант

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCF5089
DSCF5087
Убрана – 2850 га

Намалочана – 8560 тон

Ураджайнасць – 30 ц/га

СВК “Фядорскі” на працягу дзесяцігоддзяў – волат сельскай гаспадаркі рэспубліканскага ўзроўню.

Многія раўняюцца на гэты кааператыў па многіх паказчыках. У тым ліку і па збожжы. Калі па сярэдняй ураджайнасці гаспадарка не задае тон, то бярэ гэта валам збожжа. У гэтым годзе работнікі СВК “Фядорскі” намалацілі больш за восем з паловай тысяч тон. І гэта зразумела – такіх плошчаў няма ні ў адной гаспадаркі – амаль тры тысячы гектараў. Канешне, восем з паловай тысяч тон атрыманага збожжа – не той паказчык, да якога прызвычаіліся ў СВК “Фядорскі”. У лепшыя гады гэтая лічба была каля 14,5 тысячы тон.

Памеры і размах гаспадаркі дазваляюць калі не бязбольна, то не крытычна перажываць наступствы надвор’я. Але, будзем прадказальны, у далейшым СВК “Фядорскі” падраўняе свае страты і будзе ставіць новыя рэкорды.

У гэтым годзе на жніве выдзеліўся экіпаж камбайнераў у складзе Дзмітрыя Аляксандравіча Макарушкі і Сяргея Андрэевіча Дворака, якія на камбайне “МЕГА-35“ убралі 349 га і намалацілі 1080 тон.

Вялікія аб’ёмы збожжа перапрацавалі аператары ЗСК-40 Рыгор Рыгоравіч Лузько і Яўген Сцяпанавіч Савецкі. Падчас жніва праз іх устаноўку, якая, дарэчы, такая адзіная ў раёне, прайшло 5144 тоны збожжа.

– Толькі ўявіце – за адну гадзіну зернесушыльны комплекс можа перапрацаваць 40 тон збожжа. Агрэгат зараз працуе на прыродным газу і за 16 гадзін (менавіта столькі працягваецца сутачная змена) ужывае 2500-3000 метраў кубічных паліва.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 2850 га Намалочана – 8560 тон Ураджайнасць – 30 ц/га СВК “Фядорскі” на працягу дзесяцігоддзяў – волат сельскай гаспадаркі рэспубліканскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика