Першыя выходныя верасня будуць цёплымі і пераважна без дажджоў. 21.by

Першыя выходныя верасня будуць цёплымі і пераважна без дажджоў

31.08.2018 15:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

1 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. 

Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +10 да +16 градусаў, месцамі чакаецца 7-9 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль.

Пераменная воблачнасць захваецца і 2-3 верасня. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе ўсходні. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа +9..+ 16. Удзень па паўночным захадзе ён падымецца да 22 са знакам "плюс",°а па паўднёвым усходзе — нават да 29 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 1 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика