«Яблыкамі па лабавым шкле», «П’яны непаўналетні», «Бойка сярод дня», «Апёкі ў малыша»…
Апёкі ў малыша
20 жніўня ў прыёмны пакой Ганцавіцкай ЦРБ з апёкамі цела быў дастаўлены хлопчык 2017 года нараджэння. Праверку праводзіць РАУС.
Бойка сярод дня
21 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне жыхара Дзяніскавіч аб тым, што па завулку Гогаля ў райцэнтры жанчыну б’е мужчына. Праверку праводзіць РАУС.
«Картачны» злодзей
23 жніўня па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 212 КК РБ у адносінах да жыхара Люсіна.
21 ліпеня гэтага года мужчына, знаходзячыся ў магазіне аграгарадка і выкарыстоўваючы выкрадзеную картку ААТ «Белгазпрамбанк», заплаціў за тавар.
Сума ўкрадзеных грошай – 82 рублі 2 капейкі.
П’яны непаўналетні
26 жніўня ў 3 гадзіны 10 хвілін у Агарэвічах быў затрыманы непаўналетні 2002 года нараджэння ў стане алкагольнага ап’янення. Праверку праводзіць РАУС.
Яблыкамі па лабавым шкле
26 жніўня ў РАУС звярнуўся жыхар Ганцавіч М. Мужчына расказаў, што суседскія дзеці кідаліся яблыкамі. У выніку і пашкодзілі лабавое шкло аўтамабіля. Праверку праводзіць РАУС.
СВЯТЛАФОР ДАІ
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы жыхар Баранавіч, які кіраваў асабістым аўтамабілем «Фольксваген», а таксама жыхар Люсіна. Апошні быў нецвярозым за рулём матацыкла.
Зводкі чытала
Вікторыя ПРЫКОТА