"Круглый стол" с участием зарубежных писателей. 21.by

"Круглый стол" с участием зарубежных писателей

05.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Да юбілейнага ХХV Дня беларускага пісьменства, што адзначаўся ў нядзелю, 2 верасня, сярод больш за 80 запланаваных мерапрыемстваў значыўся “круглы стол” з удзелам замежных пісьменнікаў. Літаратары з Казахстана, Ірана, Азербайджана, Карэі, Кыргызстана, Літвы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Татарстана, Украіны, нават з Эквадора сустрэліся з беларускімі майстрамі слова ў Іванаве напярэдадні асноўнага святкавання.

Міністэрства інфармацыі ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, Youtube арганізавала анлайн-трансляцыю. Глядзець яе маглі рэдакцыі ўсіх раённых СМІ.


“Круглы стол” праходзіў пад назвай “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Латышскі аўтар Берэліс Гундзіс расказаў пра праект “Мы, Латвія — ХХ стагоддзе”. Гэта вялікая літаратурная серыя, праца над якой доўжылася чатыры гады. 13 латышскіх эрудзіраваных аўтараў апісвалі гісторыю ХХ стагоддзя. Унікальны праект, дзе кожны аўтар заставаўся сабой і адначасова расказваў пра пэўны адрэзак гісторыі Латвіі.


Зульфія Ханамава з Башкірыі. Пісьменніца і перакладчыца, яе творы гучаць і па-беларуску. Распавядала пра актыўную творчую лінію дзвюх нацый: “Кантакты нашых краін наладжаны па дамове аб супрацоўніцтве з 1999 года. Іглінскі раён у Башкірыі — месца кампактнага пасялення беларусаў. У сяле Балтыка дзеці ў пачатковых класах вывучаюць беларускую мову, на ёй чытаюць кнігі ў бібліятэцы. Дзейнічае народны калектыў “Сябры”.


Вялася размова пра кніжную і сеткавую літаратуру. Задача — працягваць развіваць зносіны паміж творцамі слова. Прыемна пачуць, што папулярызуюцца ў многіх краінах знакамітыя песняры нашага народа Я. Колас і Я. Купала. Выказваліся пажаданні, каб часцей гучала слова і беларускіх сучасных аўтараў за мяжой.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Да юбілейнага ХХV Дня беларускага пісьменства, што адзначаўся ў нядзелю, 2 верасня, сярод больш за 80 запланаваных мерапрыемстваў значыўся “круглы стол” з удзелам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика