15 верасня ў аграгардку Хатынічы адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2018», якое пройдзе пад дэвізам «Людзям працы – гонар і пашана» з удзелам зорак беларускай эстрады.
Праграма раённага свята «Дажынкі-2018»
(15 верасня, аг. Хатынічы)
12.30 – ускладанне кветак да помніка землякам, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
12.40 – адкрыццё памятнага знака на тэрыторыі ДУА «Хатыніцкая сярэдняя школа» з нагоды 155-годдзя адкрыцця першай навучальнай установы ў вёсцы Хатынічы.
13.00 – 13.30 – урачыстае адкрыццё свята.
13.30 – 16.30 – цырымонія ўганаравання пераможцаў «Жніва 2018 года», святочны канцэрт артыстаў беларускай эстрады і ўдзельнікаў рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» Ірыны Дарафеевай, Глеба Лапіцкага, Эдуарда Ханка, ансамбля народнай песні «Белы птах» і іншых.
16.00 – 18.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці творчых калектываў Ганцаўшчыны і Мірнаўскага сельскага Дома культуры Баранавіцкага раёна.
12.00 – 18.00 – работа падворкаў сельгаспрадпрыемстваў раёна, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў і рамеснікаў Ганцаўшчыны, гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны і батуты.
Будзем разам!
Да ўвагі жахароў і гасцей свята!
15 верасня 2018 года будзе арганізаваны дадатковы рэйс па маршруце Ганцавічы — Хатынічы — Ганцавічы. Час адпраўлення ад аўтастанцыі «Ганцавічы» ў 12.00, а з Хатыніч — у 16.00.
Участак «Ганцавічы» філіяла
«Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца».