У КСУП “Агра-Солы” Смаргонскага раёна прайшоў семінар па вырошчванні гібрыдаў кукурузы. 21.by

У КСУП “Агра-Солы” Смаргонскага раёна прайшоў семінар па вырошчванні гібрыдаў кукурузы

13.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 верасня ў КСУП “Агра-Солы” прайшоў семінар па вырошчванні гібрыдаў кукурузы. На полі, дзе расце гэта культура, сабраліся галоўныя аграномы і прадстаўнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў, сольскія спецыялісты агранамічнай службы.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар “Агра-Солаў” Вольга Лук’яненка. Яна адзначыла, што  сёлета ў гаспадарцы было пасеяна насенне 15 гібрыдаў кукурузы французскай, украінскай і беларускай селекцыі, якое прапанавалі  розныя фірмы-вытворцы. Потым на кукурузных палях праводзіліся доследы, падчас якіх было ўстаноўлена, што сёлетні вясенне-летні сезон быў спрыяльным для развіцця ўсіх гібрыдаў гэтай расліны.

У семінары ўдзельнічалі прадстаўнікі дзвюх фірмаў – “Сінгента” і “Салвэй Лімітэд”, якія займаюцца  селекцыяй, вытворчасцю і продажам сельскагаспадарчых культур.

IMG_6204.jpg

Перад удзельнікамі семінара выступае з уступным словам дырэктар КСУП “Агра-Солы” Вольга ЛУК’ЯНЕНКА.

IMG_6210.jpg

Удзельнікі семінара на кукурузным полі.

IMG_6213.jpg

Аб кукурузе расказвае прадстаўнік фірмы “Сінгента”.

IMG_6229.jpg

Прадстаўніца “Салвэй Лімітэд” звяртае ўвагу прысутных на гібрыды кукурузы, насенне якой пастаўляе гэта фірма.

IMG_6219.jpg

Удзельнікі семінара аглядаюць кукурузу.

IMG_6288.jpg

Дырэктар КСУП “Агра-Солы” Вольга Лук’яненка з кукурузнымі пачаткамі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 верасня ў КСУП “Агра-Солы” прайшоў семінар па вырошчванні гібрыдаў кукурузы. На полі, дзе расце гэта культура, сабраліся галоўныя аграномы і прадстаўнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика