Пад Слуцкам рой восаў напаў на сямейную пару. Жанчына памерла ад укусаў
14.09.2018 14:34
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Пад Слуцкам ад укусу восаў загінула жанчына, піша мясцовае выданне Муж і жонка — жыхары Слуцка, якія прыехалі на лецішча ў вёску Мялешкі. Зранку 12 верасня мужчына стаў разграбаць салому каля хлява, і адтуль вылецеў рой восаў. Яны напалі на мужчыну: тры разы ўкусілі яго ў твар і адзін раз — у руку. Праз нейкі час ён пабачыў, як гэты рой ляціць за жонкай, якая бяжыць з гарода. Жанчына адмахвалася хусткай, крычала, клікала на дапамогу. Мужчына схапіў дыхлафос i разагнаў іх. Выявілася, што восы ўкусілі жанчыну чатыры разы: у раёне грудзей і ў жывот. Ёй стала кепска, жанчына стала задыхацца. Муж спрабаваў напаіць яе вадой, аднак жонка не рэагавала. Тады ён выклікаў лекара. Лекары "хуткай" памералі жанчыне ціск, зрабілі ўкол. Аднак гэта не дапамагло: жанчына памерла. Папярэдне мяркуецца, што прычынай смерці стаў анафілактычны шок. У гэты ж дзень на падворак прыехалі супрацоўнікі МНС, якія акуратна спалілі кучу саломы разам з асіным гняздом. Як распавядала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Пад Слуцкам ад укусу восаў загінула жанчына, піша мясцовае выданне kurjer.info. Муж і жонка — жыхары Слуцка, якія прыехалі на лецішча ў вёску Мялешкі....
|
|