“Хлопцы, вы што?” — у Драгічыне пяцёра збілі кіроўцу, які не паспеў парушыць ПДР
14.09.2018 18:48
—
Разное
|
Скрыншоты з відэарэгістратара Паўла Р. “Вы што, звар’яцелі? Ну мы не бачылі, што там “цэгла”! Вы чаго б’ецеся, хлопцы? Хлопцы, вы што?!” — Таццяна Р. (прозвішча ёсць у рэдакцыі) спрабуе спыніць пяцярых хлопцаў, якія прыйшлі “правучыць” яе мужа Паўла. На запісе з відэарэгістратара чуваць гукі ўдараў і крыкі жанчыны. Нарэшце, хлопцы адыходзяць да свайго аўто. Збіты Павел заводзіць свой і з’язджае. Гэтае здарэнне адбылося ў Драгічыне (Брэсцкая вобласць). Павел і Таццяна родам з Драгічынскага раёна. Зараз яны працуюць ў Маскве, а ў Беларусь прыязджаюць да сваякоў. У той вечар яны ехалі ў госці на шашлыкі. “Разам з Таняй яны ехалі да нас, — распавядае Еўрарадыё Вольга, жыхарка Драгічына. — Паша — брат майго мужа. Мой дом недалёка ад гэтага пераезда Шаўчэнкі [пераезд праз чыгунку на вуліцы Тараса Шаўчэнкі, непадалёк ад якога адбылося здарэнне. — Еўрарадыё], і пакуль не паставілі знак забароны, усе ездзілі праз маленькую вулачку. Паша на той момант быў у Маскве і не ведаў, што праезд забаранілі. На відэа бачна, што кіроўца крыху замарудзіўся, але заўважыў знак і паехаў прама”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншоты з відэарэгістратара Паўла Р. “Вы што, звар’яцелі? Ну мы не бачылі, што там “цэгла”! Вы чаго б’ецеся, хлопцы? Хлопцы, вы што?!” — Таццяна Р. (прозвішча...
|
|