У цэнтры Мінска ДАІ страляла па "Аўдзі", якая спрабавала ўцячы (відэа)
18.09.2018 19:24
—
Разное
|
Кадр з відэа tut.by Не менш за шэсць экіпажаў ДАІ ганяліся ў Мінску за "Аўдзі" з расійскімі нумарамі, піша Інцыдэнт здарыўся 18 верасня каля 15.20. Па словах відавочцаў, аўтамабілям ДАІ амаль удалося заблакаваць уцекача каля "Кароны", але той здолеў вырвацца, праехаўшы па газонах і тратуарах. "Інспектар ДАІ, нягледзячы на тое, што побач знаходзіліся людзі, пачаў страляць па колах", — распавёў журналістам сведка Уладзімір. Відавочцы кажуць, што "Аўдзі" паехаў у напрамку вуліцы Прытыцкага і на вуліцы Жудро ўчыніў ДТЗ. Кіроўцу затрымалі. Таксама ёсць звесткі, быццам пагоня за аўтамабілем ішла яшчэ ад Заслаўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа tut.by Не менш за шэсць экіпажаў ДАІ ганяліся ў Мінску за "Аўдзі" з расійскімі нумарамі, піша tut.by. Даішнікі стралялі па ўцекачу, хаця пагоня ішла ў цэнтры... |
|