Ушачская районная организация «Белорусский фонд мира» стабильно работает уже более 15 лет
19.09.2018
—
Разное
|
Сёлета Беларускаму фонду міру спаўняецца 57 гадоў. За час свайго існавання ён стаў адным з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў і славіцца сваімі дабрачыннымі справамі. Не выключэнне ў гэтым сэнсе і Ушацкая раённая арганізацыя, якая стабільна працуе на працягу больш чым 15 гадоў. Па зборы добраахвотных ахвяраванняў, якія дапамагаюць ажыццявіць многія карысныя праекты, у вобласці мы традыцыйна на першым месцы – на кожнага жыхара Ушаччыны сёлета прыйшлося па 65 капеек (для параўнання: у Расонах, уладальнікаў другога месца, – 27). Матэрыяльную падтрымку Фонду аказваюць прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў, ветэранская арганізацыя. Дапамагаюць жа ў зборы сродкаў паштавікі, якія працуюць у цеснай сувязі з насельніцтвам. Па многіх паказчыках ушацкія міратворцы і сярод лепшых у рэспубліцы. Як нам расказала старшыня раённай арганізацыі фонду Таццяна Міхайлаўна Малак, вялікая ўвага традыцыйна ўдзяляецца ў нас добраўпарадкаванню мемарыяльных пліт, помнікаў і абеліскаў. У Год малой радзімы грамадскае аб’яднанне актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі раённага праекта “Мая радзіма – Ушаччына”: разам з калектывам музея імя У.Е.Лабанка сёлета выраблены буклеты і сувенірныя магніты да дня нараджэння нашага славутага земляка Васіля Быкава, зараз рыхтуецца выпуск новага буклета пра мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Не застаецца арганізацыя раўнадушнай і да жыцця працоўных калектываў, адзначае грашовымі сертыфікатамі, падарункамі найбольш актыўных сваіх памочнікаў. Падрастае на Ушаччыне і маладая змена міратворцаў. Так, многія школьнікі раёна сёлета прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”. Пяцёра з іх адзначаны памятнымі падарункамі, трое занялі прызавыя месцы. – Фонд міру створаны народам і служыць народу, – кажа Т.М.Малак. – Наперадзе нас чакаюць значныя здзяйсненні. І ў падтрымцы землякоў я не сумняваюся! Карыстаючыся выпадкам, віншую ўшачан, нашых нязменных актывістаў з Днём міру, жадаю ўсім шчасця, поспехаў і мірнага неба над галавой. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Беларускаму фонду міру спаўняецца 57 гадоў. За час свайго існавання ён стаў адным з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў і славіцца сваімі дабрачыннымі...
|
|