Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі
19.09.2018 19:34
—
Разное
|
![]() Фота: ont.by Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі. Пра гэта ў паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. 19 верасня адміністрацыйную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. 65-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў. Штраф склаў 45 базавых велічынь ці 1102 рублі 50 капеек. , здарэнне адбылося ўдзень 18 верасня. На трасе Мінск — Маладзечна "Аўдзі" з расійскімі нумарамі не спынілася на патрабаванне даішнікаў, пачалася пагоня. Аднак каля Заслаўля аўтамабіль ДАІ "з тэхнічных прычын" спыніў пераслед. У Мінску на вуліцы Ціміразева парушальніка сустрэў іншы экіпаж ДАІ. Але кіроўца "Аўдзі" і не думаў спыняцца, на аўтапаркоўцы гандлёвага цэнтра "Карона" паехаў па тратуары да ўваходу ў станцыю метро "Маладзёжная". Адзін з даішнікаў . Але легкавік вырваўся на Кальварыйскую вуліцу, пасля — на вуліцу Жудро. Там "Аўдзі" заехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з іншымі аўтамабілямі. У гэты момант пад'ехалі і машыны ДАІ, кіроўцу затрымалі. Ён, дарэчы, не змог патлумачыць свае дзеянні. Мужчына быў цвярозы. Вядома, што ён — грамадзянін Беларусі. У яго ёсць пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ont.by Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. 19 верасня... |
|