У пятніцу будзе апошні цёплы дзень. 21.by

У пятніцу будзе апошні цёплы дзень

20.09.2018 22:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Пятніца, 21 верасня, будзе апошнім цёплым днём у Беларусі. Такім чынам, пачатак сапраўднага восеньскага надвор'я супадзе з прыходам астранамічнай восені (22 верасня).

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўднёвы ўмераны, паведамляе Белгідрамет

Уначы тэмпература паветра прагназуецца 10-16 градусаў цяпла, месцамі будзе +7...+9. Удзень яна павысіцца да 23-28 вышэй за нуль.

Ужо ў суботу, 22 верасня, да нас прыйдзе халодная паветраная маса з Еўропы. Уначы па паўночным захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Па ўсходзе Беларусі ўдзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, днём у асобных раёнах па ўсходзе краіны моцны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 11-14 са знакам "плюс". Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 14 да 19 градусаў цяпла, толькі па ўсходзе будзе +20...+27.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Пятніца, 21 верасня, будзе апошнім цёплым днём у Беларусі. Такім чынам, пачатак сапраўднага восеньскага надвор'я супадзе з прыходам астранамічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика