Хлопец трапіў пад цягнік на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" ў Мінску
21.09.2018 19:54
—
Разное
|
Станцыя "Інстытут Культуры". Фота: minsk-metro.net У Мінску на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" пад грузавы цягнік трапіў 22-гадовы жыхар сталіцы. Падрабязнасці здарэння агенцтву Гэты выпадак здарыўся 14 верасня каля 22.30. Малады чалавек знаходзіўся проста ў чыгуначнай каляіне. Машыніст цягніка падаваў гукавы сігнал, але хлопец на яго не рэагаваў. Хаця машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але ўсё адно збіў чалавека. Дарэчы, пацярпелы выжыў. Яго шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, шматлікімі ранкамі твару, лапатачнай і паяснічнай вобласці. Пазней хлопец патлумачыў, што вяртаўся з працы і па дарозе выпіў гарэлкі. Ап'янеўшы, ён перастаў арыентавацца ў прасторы. Ён нават не разумеў, што знаходзіўся на чыгуначнай каляіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станцыя "Інстытут Культуры". Фота: minsk-metro.net У Мінску на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" пад грузавы цягнік трапіў 22-гадовы жыхар сталіцы. Падрабязнасці... |
|