У вёску ў Лельчыцкім раёне прыйшлі агрэсіўныя павукі тарантулы
22.09.2018 10:54
—
Разное
|
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У вёску Ударнае ў Лельчыцкім раёне прыйшлі павукі тарантулы. Як перадае тэлеканал Навукоўцы пацвярджаюць, што павукі з Ударнага — сапраўдныя тарантулы, укус якіх атрутны. Гэты від нетыповы для Беларусі, хоць часам і сустракаецца ў паўднёва-ўсходніх раёнах. Аднак з пацяпленнем клімату ён апаноўвае новыя тэрыторыі. Мяркуецца, што гэтым разам тарантулы прыйшлі ў Гомельскую вобласці разам з грузамі, якія прывезлі з паўднёвых краінаў. Да таго ж паводзіны тарантулаў ненатуральныя: яны звычайна жывуць у лесе падалей ад людзей, бо не любяць лішніх вібрацыяў. Чаму яны прыйшлі ў вёску, навукоўцы пакуль не ведаюць. У Беларусі тарантулаў упершыню бачылі ў 2008 годзе — іх зарэгістравалі ў поймах Прыпяці, Сожа і Дняпра. Для чалавека ўкус тарантула параўнальны з укусам шэршня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У вёску Ударнае ў Лельчыцкім раёне прыйшлі павукі тарантулы. Як перадае тэлеканал АНТ, гэтых членістаногіх бачылі не... |
|