У Гродне нецвярозы кіроўца легкавіка пагражаў звольніць шафёра аўтобуса. 21.by

У Гродне нецвярозы кіроўца легкавіка пагражаў звольніць шафёра аўтобуса

23.09.2018 20:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Гродне нецвярозы кіроўца легкавіка быў затрыманы пасля таго, як увязаўся ў канфлікт з кіроўцам маршрутнага аўтобуса. Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, гэта здарылася ў пятніцу.

Кіроўца аўтобуса МАЗ звярнуў увагу на хаатычны рух легкавіка “Фольксваген” на вуліцы Айчыннай — машына то рэзка тармазіла, то віхляла па праезнай частцы. Калі аўтобус спыніўся, кіроўца легкавіка зрабіў тое ж самае і ўвайшоў у салон. Там пачаў пагражаць кіроўцу аўтобуса, што звольніць яго. Той адчуў пах алкаголю, зачыніў дзверы і на наступным прыпынку выклікаў ДАІ.

Медагляд паказаў, што ў аўтамабіліста ўтрыманне алкаголю ў крыві ўтрая перавышала гранічна дапушчальныя нормы. Ён не меў пры сабе правоў і рэгістрацыйных дакументаў на транспартны сродак. Даваць тлумачэнні і падпісваць пратаколы адмовіўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Гродне нецвярозы кіроўца легкавіка быў затрыманы пасля таго, як увязаўся ў канфлікт з кіроўцам маршрутнага аўтобуса. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика