Крымінал-дайджэст. У Петрыкаве ў ДТЗ загінуў пажылы матацыкліст. 21.by

Крымінал-дайджэст. У Петрыкаве ў ДТЗ загінуў пажылы матацыкліст

26.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАГІНУЎ МАТАЦЫКЛІСТ

21 верасня на вуліцы Чапаева ў райцэнтры адбылося сутыкненне аўтобуса з матацыклам.

84-гадовы вадзіцель матацыкла Т. на скрыжаванні не саступіў дарогу аўтобусу.  Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння.

ЦЁМНЫ БІЗНЕС

Трактарыст-машыніст КСУП “Чалюшчавічы” , ураджэнец вёскі Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна, з ліпеня па жнівень зліў 331,1 літра дызельнага паліва. Выкрадзенае хаваў у сябе дома.

Маёмасная шкода склала 345,56 рубля.

Узбуджана крымінальная справа.

АЛЁ, ГЭТА ЗЛОДЗЕЙ?

Невядомы пранік у пакой № 207  ДРАЦ “Пціч”, адкуль выкраў  мабільны тэлефон “Samsung Galaxy s4 mini” коштам 200 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

БЯСПЛАТНЫ СНЯДАНАК

17 верасня невядомы  пранік у дом па вуліцы Чапаева ў Капаткевічах і ўкраў  3 паўлітровыя і літровую банкі  кансервацыі,  4 паўтушы куранятаў бройлераў вагой каля 4 кілаграмаў агульным коштам 12 рублёў, а таксама ТВ-цюнэр “Гарызонт”, DVD-прайгравальнік коштам 20 рублёў.

Маёмасная шкода склала 96 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы  2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГІНУЎ МАТАЦЫКЛІСТ 21 верасня на вуліцы Чапаева ў райцэнтры адбылося сутыкненне аўтобуса з матацыклам. 84-гадовы вадзіцель матацыкла Т. на скрыжаванні не саступіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика