У Інданэзіі ахвярамі цунамі сталі болей за 800 чалавек. 21.by

У Інданэзіі ахвярамі цунамі сталі болей за 800 чалавек

30.09.2018 19:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: REUTERS

У Інданэзіі ахвярамі цунамі сталі болей за 800 чалавек. Як перадае ВВС, стыхійнае бедства было выкліканае землятрусам магнітудай 7,5. На горад Палу ў правінцыі Сулавесі накаціліся хвалі вышынёй да трох метраў. Хвалі былі такімі магутнымі, што адразу змялі некалькі будынкаў і вялізную мячэць ў 80 км ад эпіцэнтру землятрусу.

Пасля гэтага ў горадзе працягваліся падземныя штуршкі, якія абрынулі тысячы будынкаў, у тым ліку лякарні, гатэлі і гандлёвыя цэнтры. У выніку землятрусу на асноўную дарогу ў горад сышоў апоўзень.

Усяго ў зоне бедства можа знаходзіцца да 1,6 мільёна чалавек. Пакуль вядома пра 832 загінулых і гэтая лічба, напэўна, не канчатковая.

Цунамі заспела людзей знянацку, многія былі на пляжы. Некаторыя ўратаваліся на высокіх дрэвах.

Землятрус адбыўся непадалёк ад Сулавесі на глыбіні 10 км 28 верасня, каля 18.00 паводле мясцовага часу. Пасля гэтага распаўсюдзілі паведамленне пра набліжэнне цунамі, аднак праз гадзіну пагрозу адмянілі. Праз гэта крытыкуюць метэаралагічную службу Інданэзіі, але там кажуць, што калі насунулася хваля, папярэджанне яшчэ дзейнічала.

У 2004 годзе ля берагоў Суматры адбыўся магутны землятрус магнітудай 9,1. Тады яго ахвярамі сталі каля 226 тысяч чалавек на ўзбярэжжы Індыйскага акіяну і болей за 120 тысяч — у Інданэзіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: REUTERS У Інданэзіі ахвярамі цунамі сталі болей за 800 чалавек. Як перадае ВВС, стыхійнае бедства было выкліканае землятрусам магнітудай 7,5. На горад Палу ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика