Часу засталося мала, а работ выканаць патрэбна многа. 21.by

Часу засталося мала, а работ выканаць патрэбна многа

01.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Даведзеныя ў межах месячніка мерапрыемствы павінны быць выкананы. Аб гэтым ішла размова пры абмеркаванні вынікаў двух тыдняў. Аднак некаторыя арганізацыі да работ не прыступалі.

На 24 верасня не ўзяліся за справу ў КСУП «Імя І.П. Мележа». А зрабіць там неабходна многа: і трава па пояс, і звалкі ў складскіх памяшканнях, і іншыя задачы.


У сельскіх населеных пунктах асноўны ўпор зроблены ў тым ліку і на навядзенне парадку на могілках, за кожнымі з якіх рашэннем райвыканкама замацаваны арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы. На гэты час не наводзяць парадак работнікі ДТСААФ, Белдзяржстраху.


Да асноўнага аб’ёму работ не дайшлі ў КСУП «Аравічы»: зараснікі не ўбраны, пустуючыя домаўладанні таксама не абкашваюцца, 6 год стаіць патрабуючы зносу згарэўшы дом.
ПМС патрэбна прыступіць да вырубкі кустоўя на месцы возера ў Храпкаве, якое высахла. Пашырыць аб’ём работ і паскорыць тэмп іх выканання патрэбна райспажыўтаварыству.


Псаваць тое, што зроблена, мы, на жаль, умеем з большай ахвотай, чым наводзіць парадак. Аб гэтым сведчаць вынікі рэйдаў мабільных груп у працоўныя калектывы, зоны адпачынку ў месцах агульнага карыстання і на прыродзе, дзіцячыя пляцоўкі, несанкцыяніраваныя смеццязвалкі, запушчаныя пад’езды і «танцуючыя» агароджы каля прыватных дамоў… Таму зараз як раз час навесці парадак.

Вольга БЕЛАШ.
Фота прадастаўлена сельвыканкамамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даведзеныя ў межах месячніка мерапрыемствы павінны быць выкананы. Аб гэтым ішла размова пры абмеркаванні вынікаў двух тыдняў. Аднак некаторыя арганізацыі да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика