Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
02.10.2018
—
Разное
|
Узбуджана крымінальная справа супраць мясцовага жыхара, які 11 ліпеня 2017 года каля будынка інтэрната па вул. Маладзёжнай украў веласіпед “Аист”, які належаў неўстаноўленаму пакуль чалавеку.
* * * У магазіне “Ялінка”, які знаходзіцца ў аграгарадку Жодзішкі, сацыяльны работнік украў кашалёк, які пакінула без нагляду пенсіянерка. Злодзей, а гэта была жанчына, выняла з кашалька грошы і потым прынесла кашалёк і аддала супрацоўніку міліцыі, сказала, што знайшла яго пустым. * * * Жыхар Смаргоні з хуліганскіх намераў, знаходзячыся на лесвічнай пляцоўцы 8 паверха ў доме №81 па вул. Я. Коласа, сарваў дзверцы электрашчыта, нагою разбіў шыбу ў аконным праёме і люстэрка ў ліфце. * * * Жыхар Мядзельскага раёна, трактарыст-машыніст КСУП “Саўбел-2016”, украў 8 рулонаў стрэйч-плёнкі і вязальную сетку, якія ён атрымаў для выканання сельгасработ. Узбуджана крымінальная справа. * * * У рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы быў шпіталізаваны малалетні жыхар вёскі Папелевічы з дыягназам “тэрмічны апёк твару, абедзвюх вушных ракавін”, іншымі апёкамі цела. Падчас следства было ўстаноўлена, што двухгадовы хлопчык атрымаў апёкі па месцы жыхарства. Ён кінуў у самаробную печку, размешчаную ў надворнай пабудове, пакінутую без нагляду бутэльку з бензінам. Гэта паліва бацька пацярпелага малога выкарыстоўваў для бензакасы. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў апёкавым цэнтры г. Гродна, за яго жыццё змагаюцца ўрачы. Бацькі, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду! * * * У рэчцы Гярвятка непадалёку ад вуліцы Набярэжнай быў знойдзены труп мясцовага жыхара, работніка філіяла аблспажыўтаварыства. Мужчына пайшоў нібыта на працу і прапаў. * * * Пенсіянер перадаў раней судзімай мясцовай жыхарцы сваю банкаўскую пластыкавую картку. Жанчына хутка сцяміла, як без асаблівай напругі можна разжыцца грашыма. Яна пайшла да банкамата і зняла з чужога карт-рахунку 50 рублёў. Аматарку чужога дабра чакае лава падсудных. * * * У райаддзел міліцыі звярнулася жыхарка вёскі Міхневічы і паведаміла, што нехта зламаў каля хаты агароджу і пашкодзіў дарожны знак з надпісам “Залессе”. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле “Хуліганства”. * * * Жыхар вёскі Галяшонкі пайшоў разбіраць нейкую нежылую хаціну на дровы. Падчас выканання работы на яго зваліліся бэлькі перакрыцця. Ад атрыманых цялесных траўм мужчына памёр на месцы здарэння. * * * Мясцовы жыхар, знаходзячыся ў кафэ “Шафран”, падчас канфлікту з работнікам гэтай піцейнай установы кінуў бутэльку з-пад піва ў экран ЖК-тэлевізара, пабіў яго. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узбуджана крымінальная справа супраць мясцовага жыхара, які 11 ліпеня 2017 года каля будынка інтэрната па вул. Маладзёжнай украў веласіпед “Аист”, які належаў... |
|