Паром, на борце якога знаходзіцца 335 чалавек, загарэўся ў Балтыйскім моры. 21.by

Паром, на борце якога знаходзіцца 335 чалавек, загарэўся ў Балтыйскім моры

02.10.2018 17:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа

На пароме Regina Seaways у Балтыйскім моры адбыліся выбух і пажар у машынным аддзяленні, паведамляе РБК. На борце карабля знаходзяцца 335 чалавек, у тым ліку 37 чальцоў экіпажа.

Здарэнне адбылося 2 кастрычніка ў 10.40. Паром Regina Seaways рухаўся з Клайпеды ў Карлсхамн. Прычына выбуху пакуль не зразумелая. 

Па словах прэс-сакратара Федэральнага агенцтва марскога і рачнога транспарту Расіі Аляксея Краўчанкі, людзі на пароме знаходзяцца ў бяспечным месцы, далёка ад машыннага аддзялення. Ён дадаў, што карабель дрэйфуе і знаходзіцца блізка ад літоўска-расійскіх берагоў.

Да месца здарэння адправіліся некалькі караблёў, у тым ліку расійскі памежны карабель і літоўскі буксір, а таксама літоўскі верталёт. Пошукава-ратавальную аперацыю каардынуе марскі ратавальны-каардынацыйны цэнтр Калінінград, кажа Краўчанка.

Паведамляецца, што паром ходзіць пад літоўскім сцягам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа На пароме Regina Seaways у Балтыйскім моры адбыліся выбух і пажар у машынным аддзяленні, паведамляе РБК. На борце карабля знаходзяцца 335 чалавек, у тым ліку 37...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика