У Столінскім раёне п'яная жанчына парэзала нажом сваю бабулю
03.10.2018 20:29
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com У аграгарадку Верхні Церабяжоў Столінскага раёна п'яная жанчына парэзала нажом сваю бабулю. Як інфармуе , здарэнне адбылося ў аўторак. Жанчыны разам распівалі алкагольныя напоі, а пасля ўзнікла спрэчка. 32-гадовая ўнучка, якая нідзе не працуе і жыве з бабуляй, узялася за нож. 71-гадовую пацярпелую завезлі ў бальніцу ў Столін. Распачатая крымінальная справа. Раненні, нанесеныя пенсіянерцы, ацэненыя, як цяжкія цялесныя пашкоджанні. Унучку затрымалі. Ёй пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У аграгарадку Верхні Церабяжоў Столінскага раёна п'яная жанчына парэзала нажом сваю бабулю. Як інфармуе "Беларусь сегодня", здарэнне адбылося ў...
|
|