“Я ратаваў чалавека, а мяне абвінавацілі ў ДТЗ!” Кіроўца пра рэзанансную аварыю. 21.by

“Я ратаваў чалавека, а мяне абвінавацілі ў ДТЗ!” Кіроўца пра рэзанансную аварыю

04.10.2018 20:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Момант ДТЗ. Скрыншот з відэазапісу моманту ДТЗ.

Максім, кіроўца Citroen, які 30 верасня трапіў ў ДТЗ ў Мінску на Лагойскім тракце з-за невядомай жанчыны, якая перабягала дарогу на чырвонае святло перад патокам аўтамабіляў, сёння пайшоў на разбіральніцтва ў ДАІ. Папярэдне мужчыну прызналі вынаватым, але ніякага рашэння афіцыйна яшчэ не вынеслі.

“Сёння пачаўся разбор справы разам з начальнікам раённага ДАІ. Пакуль што вынікаў нашай размовы няма — яны былі безвыніковыя, — распавёў мужчына Еўрарадыё. — Чамусьці без маёй прысутнасці справа нават не разглядалася імі (супрацоўнікамі ДАІ. — Еўрарадыё). Таксама аніякіх мерапрыемстваў па пошуку гэтай жанчыны не прадпрымалася — пра гэта нават не ішла гаворка”.

Як кажа сам Максім, у дачыненні да сябе ён запатрабаваў прымянення артыкула 5.3 КаАП (“крайняя неабходнасць”), бо лічыць, што дзейнічаў у мэтах выратавання іншай асобы, што не павінна патрапляць пад адказнасць, згодна з КаАП.

У ДАІ на дадзены момант адправілі запрос на далейшы разгляд справы. Пра гэта мужчыне павінны паведаміць дадаткова.

“Што тычыцца канчатковага рашэння, яго няма. Але ў пратаколе, які на мяне складзены, віноўнікам ДТЗ прызначаны менавіта я, — кажа Максім. — Бо там я дакладна абвінавачаны, згодна з пунктам 59 правіл дарожнага руху, то бок нібыта я перастройваўся. А вось гаворкі пра тое, што я прадухіляю іншае ДТЗ, няма.

Я лічу, што гэта няправільна з кропкі гледжання здаровага сэнсу. Так, факт перастраення быў, але ж рэальна я ратаваў жыццё чалавека! Таму варта яшчэ з гэтым пытаннем разабрацца, вядома.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Момант ДТЗ. Скрыншот з відэазапісу моманту ДТЗ. Максім, кіроўца Citroen, які 30 верасня трапіў ў ДТЗ ў Мінску на Лагойскім тракце з-за невядомай жанчыны, якая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика