На предприятии «Форестгандаль» ежемесячно выпускают 150 тыся корзинок
09.10.2018
—
Разное
|
З патэнцыялам і жаданнем развівацца Па выніках першага паўгоддзя адным з двух выкананых раёнам паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця стаў экспарт тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый: пры заданні 102,8 фактычны тэмп росту склаў 256 працэнтаў. Уклад у гэтую лічбу ўнеслі ААТ “Ушачы”, што экспартуе піламатэрыялы, і ТАА “Форэстгандаль”, якое адгрузіла замежным заказчыкам у 2,3 раза больш прадукцыі, чым летась. Менавіта на апошняе прадпрыемства мы наведаліся, каб паглядзець, у чым сакрэт яго сёлетняй дынамічнай работы. Заробак залежыць ад старання За апошні час на “Форэстгандлі” прыкметна вырасла прадукцыйнасць працы. Толькі ў параўнанні з мінулым годам яна павялічылася на 25 працэнтаў. Пры тым, што колькасць работнікаў практычна не змянілася, у 2014 годзе за месяц тут выпускалі каля 80 тысяч кошыкаў, а зараз – 150-160 тысяч. За кошт чаго адбыліся змены? “Найперш з-за таго, што нашы работнікі сталі больш свядома ставіцца да сваіх абавязкаў, бо зразумелі, што, прыклаўшы сілы і спрыт, можна адпаведна і больш зарабіць”, – сцвярджае дырэктар прадпрыемства І.В.Полазаў. Ілюструе яго словы і паказчык сярэдняй заработнай платы, якая ў канцы 2017 складала 270 рублёў, а зараз павялічылася да 350. Магчыма, у параўнанні з некаторымі іншымі арганізацыямі гэта нямнога, аднак, па словах кіраўніка, большыя расцэнкі прадпрыемства сабе пакуль што дазволіць не можа. Удзельная вага зарплаты ў сабекошце прадукцыі і без таго даволі высокая – да 53 працэнтаў. Калі ж яе яшчэ павялічыць, вытворчасць стане нерэнтабельнай. Павышае сабекошт і цана на сыравіну: калі ў 2014-м кубаметр асіны каштаваў 100 тысяч рублёў (10 цяперашніх), то зараз – 65. Зрэшты, той, хто перавыконвае норму, атрымлівае больш сярэдняга. У гэтай сувязі Ігар Віктаравіч прывёў прыклад зборшчыцы, якая прыйшла на прадпрыемства ў красавіку гэтага года. У першыя дні за змену жанчына паспявала вырабіць 200-250 кошыкаў, аднак з кожным днём павялічвала вынік і праз паўтара месяца выканала норму, якая складае 900 штук (па ўмовах, навучыцца і адаптавацца да работы навічкі павінны за два месяцы). Зараз Маргарыта Емяльянава стала лідарам сярод калег. Яна не толькі спраўляецца з нормай, а і перавыконвае яе: пры плане 18 тысяч вырабляе 23 тысячы кошыкаў. Адпаведна, і зарплата ў работніцы складае больш 400 рублёў. Трэба сказаць, што яе прыклад натхняе і іншых. Сярод лепшых у сваёй справе майстар Аксана Лядзінская, брыгадзір Галіна Мароз, стараюцца і іншыя зборшчыцы: у ліпені, напрыклад, абсалютна ўсе справіліся з планам. І вырабляюць, і выхоўваюць Выпадак гэты, праўда, хутчэй выключны, бо прадпрыемства акрамя камерцыйна-вытворчых задач выконвае і сацыяльна-выхаваўчыя. Па распараджэнні раённай улады, у складзе тутэйшых работнікаў павінны прысутнічаць так званыя абавязаныя асобы – тыя, каму неабходна зарабляць сродкі на пакрыццё дзяржаве выдаткаў на выхаванне адабраных у іх дзяцей. Зараз на “Форэстгандлі” дзве такія жанчыны. Адна з іх амаль не дапускае прагулаў і як правіла спраўляецца з нормай. Другая ж за час з сакавіка па верасень толькі ў ліпені (вось адкуль стапрацэнтны паказчык) спраўна хадзіла на работу. “Лічу, што адпаведнае заканадаўства патрабуе ўдасканалення, бо пакуль яно недастаткова стымулюе абавязаных асоб, – разважае І.Полазаў. – З гэтай катэгорыяй нельга абыходзіцца так ліберальна. Працадаўца, прадпрымальнік замест таго, каб думаць пра вытворчыя задачы, павінен лічы кожнай раніцай прымаць меры па пошуку сваіх абавязаных асоб, якія прагульваюць работу, а калі яны аказаліся няўдалыя, да гэтай справы далучаюцца сілавыя органы. А тая ж прыгаданая вышэй жанчына гэтай катэгорыі, якая спраўна выконвае норму, 200 рублёў сваёй зарплаты аддае дзяржаве, і на жыццё ёй застаецца крыху больш за 100. Бачачы перад вачыма прыклад “калегі”, якая не абцяжарвае сябе работай і нічым за гэта не караецца, яна таксама мае спакусу вярнуцца да “бесклапотнага” жыцця…” Вядома ж, весці такі бізнес няпроста, і прадпрыемства, як кажуць, не хапае зор з неба. Але пры гэтым яно стабільна развіваецца, імкнучыся рэалізаваць свой неблагі патэнцыял. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З патэнцыялам і жаданнем развівацца Па выніках першага паўгоддзя адным з двух выкананых раёнам паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця стаў экспарт тавараў...
|
|