14 октября – День матери. Не забудьте поздравить своих мам!
13.10.2018
—
Разное
|
Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці! Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, высокая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку. Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагоднасць і спагадлівасць. Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне. Жадаем усім маці нашага раёна міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці! Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, высокая адказнасць. Ва...
|
|