Гамальчанін скраў мопса ў падарунак жонцы. 21.by

Гамальчанін скраў мопса ў падарунак жонцы

14.10.2018 19:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Гамяльчанін скраў мопса, каб зрабіць падарунак жонцы, а цяпер яго затрымалі за крадзеж. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі,  гэтае здарэнне адбылося яшчэ ў канцы верасня. Сабака быў на прывязі ля крамы па вуліцы Свірыдава, куды зайшла яго гаспадыня.

Зламыснік пабачыў жывёлу і вырашыў яе скрасці, каб зрабіць падарунак жонцы. Жонка, аднак, не вельмі ўсцешылася: муж прывёў да яе мопса, а яна хацела французскага бульдога, таму запатрабавала вярнуць сабаку.

Але ж выкрадальнік мопса трапіў у міліцыю хутчэй, чым знайшоў гаспадыню мопса: тая адразу напісала заяву пра знікненне гадаванца і праваахоўнікі ўжо вялі пошукі злодзея. 13 кастрычніка яго затрымалі, а мопс вярнуўся да сваёй гаспадыні.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Гамяльчанін скраў мопса, каб зрабіць падарунак жонцы, а цяпер яго затрымалі за крадзеж. Як паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика