Крымінал-дайджэст
16.10.2018
—
Разное
|
Дабро да дабра не прывяло Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грошаў з пластыкавай карткі. Сёлета восенню вучаніца адной з школ знайшла на вуліцы картку “Беларусбанка” на імя Ш. Далей дзяўчынка вырашыла пашукаць уладальніка праз сацыяльныя сеткі. У адной з групп “ВКонтакте” выгрузіла фота карткі з абодвух бакоў. Зламыснік скарыстаўся сітуацыяй і праз інтэрнэт-магазін заказаў па рэквізітах карткі тавараў на суму 80 рублёў 7 капеек.
Панясе сваёй жанчыне? У Муляраўцы, па вуліцы Прывакзальнай, невядомы з кватэры скраў залаты кулон з выявай Божай Маці. Маёмасная шкода склала 300 рублёў.
А вы ведаеце, колькі яны каштуюць? Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу чатырох колаў агульным коштам 400 рублёў у пасёлку Капцэвічы, па вуліцы Савецкай. Асоба злодзея пакуль не высветлена.
Сум па абаранку Ураджэнец Мазыра Петрыкаўскім судом быў прыгавораны да пакарання ў выглядзе папраўчых работ на 2 гады з утрыманнем у даход дзяржавы 20 % ад заробку, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, якая звязана з кіраваннем транспартнага сродка на 5 гадоў. Мужчына 25 жніўня быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за тое, што кіраваў трактарам без правоў.
Дапаможам у пошуку У Следчым камітэце паведамілі пра тое, што вышукваецца Чарнобылец Павел Валер’евіч, 21 чэрвеня 1987 года нараджэння, ураджэнец Вострава. 21 мая ён паехаў на заробкі ў Расійскую Федерацыю і ў сапраўдны момант яго месца знаходжання невядома. Усіх, хто ведае па гэтым факце якую-небудзь інфармацыю, просяць звяртацца па тэлефоне 8-02350-5-31-34. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, па матэрыялах РАСК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабро да дабра не прывяло Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грошаў з пластыкавай карткі. Сёлета восенню вучаніца адной з школ знайшла на вуліцы... |
|