9 октября – Всемирный День почты
16.10.2018
—
Разное
|
Некаторым катэгорыям работнікаў пашчасціла больш за іншых – прафесійныя святы яны законна адзначаюць двойчы. Як, напрыклад, паштавікі: вясной – Дзень сувязі, восенню – Міжнародны дзень пошты. І хоць у календары ён ужо амаль 50 год прыпадае на 9 кастрычніка, стабільнай засталася хіба што назва і сутнасць, а вось формы работы… – Сёння толькі 9-ы дзень месяца, а ў нас ужо чатыры пасылкі “Камфортам”, – задаволена паведамляе начальнік аддзялення Кублічы Ірына Васільеўна Таміян і тлумачыць пра змены ў перадачы рэчаў на адлегласці. – З адрасатам звяжуцца па тэлефоне і ўдакладняць час дастаўкі пасылкі дадому. Лаўлю сябе на думцы, што горш, чым вяскоўцы, ведаю асартымент паштовых паслуг. І гэта так. Сялянам пра іх раскажуць, так у дробязях растлумачаць перавагі, што абавязкова пагодзішся. А потым і пераканаешся, што сапраўды выгадна, як і пісьмо І класам ці імгненны перавод. Хоць для саміх паштавікоў прагрэс не памяншае, а павялічвае задачы. Яны вымушаны быць універсаламі і ісці ў нагу з сучаснымі тэхналогіямі. І пры гэтым перш за ўсё заставацца псіхолагам і менеджарам. Прадаваць паслугі І.В. Таміян умее як ніхто. Неаднойчы пераконвалася ў гэтым сама. “Шкада, што не ўбачу сябе ў “Патрыёце” – часова падмяняю работніка і заўтра буду ўжо ў Полацку”, – не паспела скончыць фразу суправаджаючая мотадастаўкі Дар’я Волава, як Ірына Васільеўна ўжо пераканаўча прамовіла: “А мы табе на горад выпішам…” “Патрыёт” толькі ў аграгарадку атрымлівае 61 чалавек – вось лепшы прыклад яе прафесіяналізму і ўмення працаваць з аднавяскоўцамі – у зоне абслугоўвання засталіся толькі кублічане. На жаль, усе астатнія вёскі, якія раней абходзілі паштальёны аддзялення, пераведзены на мотадастаўку. Кажу “на жаль”, бо пераканана, што тэхнічны прагрэс не замяняе чалавечых зносін і менавіта паштальён быў і застаецца самым чаканым. Ён усіх ведае, некалькі разоў нагадае, калі хто забыўся падпісацца, закладзе сваімі грашыма, калі пастаянны кліент часова адсутнічае. – “Патрыёт” у мяне выпісваюць практычна ў кожным доме, – кажа начальнік аддзялення. Наогул план на кантралюемыя выданні выконваю пастаянна. Частымі наведвальнікамі аддзялення з’яўляюцца ўладальнікі зарплатных пластыкавых картак – здымаюць наяўныя грошы. Ёсць і катэгорыя пенсіянераў, для якіх падзея прыйсці за пенсіяй менавіта ў аддзяленне… Але прабачце, арга ўжо ўтварылася. І так штодзённа. Аддзяленне банка ў аграгарадку зачынена, а паштовае працуе толькі да абеду. Пасля Ірына Васільеўна бярэ вялікую сумку і накіроўваецца да сваіх абанентаў. Тры гады, з дня ўтварэння гэтага ўчастка, за рулём паштовай машыны Сяргей Адамавіч Бялко (на здымку крайні справа). “Імкнёмся ўсіх абслужыць. Ну а паколькі адшукаць новага кліента для нас сапраўды складаней, чым для мясцовага паштальёна, просьба самім падыходзіць на нас, калі машына працуе ў вёсцы. Усе нашы кліенты ведаюць і нашы мабільныя тэлефоны”. З напарніцай Ірынай Мікалаеўнай Жукавай ён абслугоўвае вельмі працяглую зону. Пачынаецца маршрут у Строктах, а заканчваецца ў Цялічыне, пралягае па сарака вёсках як Ушацкага, так і Кубліцкага сельсаветаў. І ўсюды, як і аўталаўку, чакаюць паштавікоў. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторым катэгорыям работнікаў пашчасціла больш за іншых – прафесійныя святы яны законна адзначаюць двойчы. Як, напрыклад, паштавікі: вясной – Дзень сувязі,...
|
|