Ганцавіцкія майстры на выставе-кірмашу рамёстваў V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 21.by

Ганцавіцкія майстры на выставе-кірмашу рамёстваў V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі

16.10.2018 14:35 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве прайшоў V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Галоўнай мэтай форуму стала абмеркаванне развіцця беларуска-расійскіх рэгіянальных сувязей.


Адной з падзей Форуму стала ўрачыстае адкрыццё выставы-кірмашу рамёстваў “Горад майстроў”, дзе сваю прадукцыю прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. Адкрылі выставу-кірмаш старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

На выставе-кірмашы была прадстаўлена народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць усіх рэгіёнаў нашай краіны, а таксама 16 регіёнаў Расіі. Экспазіцыя размясцілася на трох тэматычных вуліцах: “Беларуская”, “Руская”, “Сябрына творчасці і майстэрства”.

На вуліцы “Беларуская” традыцыйныя віды рамёстваў ва ўсёй іх багатай разнастайнасці прадэманстравалі майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.

Сваю творчасць у “Горадзе майстроў” прадставілі: народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак, ганчар Віталій Шэпялевіч, майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва Аляксандр Свірыд, майстар па традыцыйным роспісе Вольга Івановіч, майстар па ткацтве Алена Цялушка. Народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” на выставе прадставіла Маргарыта Саланевіч.

“Горад майстроў” сабраў тысячы гасцей, якія мелі выдатную магчымасць не толькі пазнаёміцца з сувенірнай прадукцыяй і набыць яе, але і прыняць удзел у майстар-класах па традыцыйным рамёствам.

На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу была арганізавана канцэртная праграма “Садружнасць культур – садружнасць народаў” з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

Завяршыўся форум пятым пленарным пасяджэннем на тэму “Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва”, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзвюх дзяржаў А.Р. Лукашэнка і У.У. Пуцін.

Маргарыта Саланевіч, дырэктар Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве прайшоў V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Галоўнай мэтай форуму стала абмеркаванне развіцця
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика