Пад Смаргонню з возера ля вёскі Белае дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, якія зніклі яшчэ 6 кастрычніка. Двое прыяцеляў (аднаму было 37 гадоў, другому — 45) паехалі вудзіць рыбу на машыне “Фольксваген”, але дадому не вярнуліся.
Іх шукала міліцыя, а таксама валанцёры з атрада “Анёл”. Сёння рыбакі былі знойдзеныя. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале.
Фота: fotobel.by Пад Смаргонню з возера ля вёскі Белае дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, якія зніклі яшчэ 6 кастрычніка. Двое прыяцеляў (аднаму было 37 гадоў,...