Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!. 21.by

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!
Незабыўным, напоўненым новымі ўражаннямі стала знаёмства журналістаў друкаваных СМІ, радыё і тэлебачання з гасцінным Бераставіцкім раёнам. А для нас, св
іслачан, яшчэ і асаблівым, таму што родам з суседняга раёна не толькі шматлікія выбітныя асобы, але тут сёння жывуць нашы сябры, калегі і сваякі.

Бераставіцкі раён утвораны ў верасні 1944 года. Гэта адзін з высокаразвітых раёнаў нашай рэспублікі. У агульным аб'ёме вытворчасці ўдзельная вага валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі складае 84,5%, пад сельгасвытворчасцю занята больш за 50 тысяч гектараў зямель, з іх 36 тысяч гектараў раллі. Урадлівасць глеб раёна дазваляе атрымліваць ураджайнасць культур не ніжэй за абласныя паказчыкі.

Па выніках працы за 9 месяцаў бягучага года раён на другім месцы ў вобласці па продажы малака на карову, трэці – па прывагам буйной рагатай жывёлы. Эканамічныя паказчыкі характарызуюць і інвестыцыі. Як адзначыў старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, з пачатку года ў асноўны капітал інвеставана больш за 11 мільёнаў рублёў, што складае 124,5% да ўзроўню мінулага года.

Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі Бераставіччыны працуюць з прыбыткам. У прыватнасці, чысты прыбытак па выніках васьмі месяцаў склаў 5,7 мільёна рублёў пры рэнтабельнасці 9,6%. Рэнтабельнасць продажаў – 9%. Сярэднямесячная заработная плата ў сельгасарганізацыях – 792 рублі.

У раёне эфектыўна і дынамічна працуюць усе галіны народнай гаспадаркі, расце вытворчасць прамысловай прадукцыі, стабільна развіваецца сацыяльная сфера. Працуюць 105 прадпрыемстваў гандлю, з іх 34 прадпрыемствы спажыўкааперацыі і 23 – грамадскага харчавання, у тым ліку 18 прадпрыемстваў спажыўкааперацыі. Аказваецца 24 віды бытавых паслуг, на сяле працуюць 4 КПП і перасовачная мабільная служба быту.

У гэтым годзе ў Бераставіцкім раёне ўвялі ў эксплуатацыю 4 649 квадратных метраў жылля, што склала 91,3% да гадавога задання.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

У раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для навучання і выхавання падрастаючага пакалення. Акрамя школьных устаноў функцыянуюць сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, дзіцячая школа мастацтваў. Насельніцтва актыўна прыцягваецца да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Створана 25 калектываў фізічнай культуры, у якіх займаецца 2 000 чалавек, што складае 19% ад агульнай колькасці насельніцтва. Спартыўныя матэрыяльна-тэхнічныя базы раёна ўключаюць 93 спартыўных збудаванні.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

Як зазначыў старшы навуковы супрацоўнік Музея вавёркі ў Вялікай Бераставіцы Мікалай Пацэнка, тут, у гарадскім пасёлку, мінулая гісторыя ідзе побач з сучаснасцю. У гэтым можна было пераканацца падчас экскурсіі па Ратушнай плошчы (у мінулым Леніна, Савецкай, Цэнтральнай). Чаму Ратушная? У былыя часы, з набыццём у 1754 годзе Магдэбургскага права, тут была пабудавана ратуша. Да 1940 года гэтая плошча была базарнай.

У 1615 годзе гаспадаром Бераставіцы Геранімам Хадкевічам тут быў пабудаваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі – адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў Вялікага княства Літоўскага. У касцёле былі іконы работы самага вядомага ў той час майстра Смуглевіча, які пісаў для Віленскага сабора. Дык вось, нягледзячы на тое, што плошча была базарнай, перад святым месцам гандлявалі толькі рэчамі, збожжам. У пяцістах метрах ад гэтага месца была абгароджаная пляцоўка для жывёл.

У 2005 годзе ў Вялікай Бераставіцы адкрылі Дом рамёстваў Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У гэтым годзе тут зрабілі капітальны рамонт. Як распавяла загадчыца аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Тамара Касьян, у абноўленым будынку займаюцца не толькі дзеці, але і рэгулярна праводзяцца майстар-класы для інвалідаў, пажылых людзей. Каля сарака дзетак з задавальненнем займаюцца саломапляценнем, лепкай з гліны, вышываннем і бісерапляценнем.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

Раённая паліклініка ў Вялікай Бераставіцы разлічана на 250 наведванняў у змену. З 1 жніўня тут працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Усяго ва ўстанове аховы здароўя 292 работніка. Укамлектаванасць урачамі складае 96%, сярэднім медперсаналам – 94%.

Наладжана работа шпітальнай інфармацыйнай сістэмы «eDoctor», якая грунтуецца на ўжыванні аўтаматызаваных рабочых месцаў: лакальная камп'ютарная сетка злучае паліклініку і стацыянар. Пра гэта распавяла галоўны ўрач установы аховы здароўя «Бераставіцкая цэнтральная бальніца» Марына Кудзеля.

Наведванне кабінетаў педыятрычнага прыёму, тэрапеўтычнага корпуса, лабараторыі, кабінета функцыянальнай дыягностыкі і шэрагу іншых пераканала журналісцкую брацію ў тым, што здароўе жыхароў Бераставіцкага раёна ў надзейных і прафесійных руках.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

Жывую цікавасць у журналістаў выклікала наведванне Музея вавёркі. Не дзіва, бо ён у сваім родзе адзін не толькі ў нашай рэспубліцы, але і на прасторах СНД. Яшчэ больш займальнай стала экскурсія «Вавёрка на гербе Бераставіцы», якую правёў дырэктар музея Яўген Волкаў.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

Усяго ў музеі чатыры залы агульнай плошчай 106 квадратных метраў. Палова экспазіцыі прысвечана вавёрцы: тут знаходзіцца клетка-вальер з жывой вавёркай, інфармацыя аб сямействе вавёрчыных і вавёрках, якія пражываюць у Беларусі. Трэцяя зала – гістарычная, знаёміць з матэрыяламі раскопак, гісторыяй раёна і вядомымі гістарычнымі асобамі, звязанымі з Бераставіцай. Чацвёртая зала прысвечана дзьвум сусветным войнам.

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

На Бераставіччыне вялікая ўвага надаецца развіццю аграэкатурызму. У тым, каб гэтая паслуга была не толькі запатрабаванай, але і якаснай, зацікаўлены гаспадары аграсядзібаў «Ціхія сажалкі» Дзмітрый Гетнэр і «Ляўшова» Сяргей Зешут. Калі першы можа прапанаваць сваім гасцям ціхі сямейны адпачынак на беразе вадаёма, то другі гатовы размясціць на сваёй сядзібе вялікія кампаніі, правесці карпаратыўныя вечарынкі. У любым выпадку час, праведзены на ўлонні прыроды, будзе незабыўным.

 

Суседняя Бераставіца, як жа табою надзівіцца!

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незабыўным, напоўненым новымі ўражаннямі стала знаёмства журналістаў друкаваных СМІ, радыё і тэлебачання з гасцінным Бераставіцкім раёнам. А для нас, свіслачан,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика