Состоялась встреча руководства Шумилинского района с молодыми специалистами. 21.by

Состоялась встреча руководства Шумилинского района с молодыми специалистами

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ім ствараць будучыню Шуміліншчыны
6 кастрычніка ў Обалі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыйшлі працаваць у арганізацыі і на прадпрыемствы раёна.
Традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі сёлета пачалася з экскурсій апошніх у музей Обальскага камсамольскага падполля і ў мадэрнізаваны цэх Обальскага керамічнага завода. Гэтыя экскурсіі аб’ядналі гераічнае мінулае нашага краю і яго будучыню. Трэба адзначыць, што абедзве экскурсіі спадабаліся і пакінулі станоўчыя ўражанні ў маладых людзей. Высветлілася, што многія з іх, нават ураджэнцы Шуміліншчыны, ніколі не былі ў Обальскім музеі, пра подзвіг членаў маладзёжнай арганізацыі “Юныя мсціўцы” чулі хіба толькі на ўроках гісторыі. У акружэнні дакументаў і фотаздымкаў, сапраўдных рэчаў ваеннага часу расказ экскурсавода пра кароткае, але яркае жыццё, аддадзенае за Радзіму, за свабоду і незалежнасць краіны іх равеснікамі, успрымаўся сучаснай моладдзю зусім па іншаму.
Таксама эмацыянальна ўспрымалася работа рабатызаванай лініі ў мадэрнізаваным цэху №2 Обальскага керамічнага завода. Адна справа – глядзець па тэлевізары ці чытаць у газетах пра робатаў, якія вырабляюць аўтамабілі ці дояць кароў, і зусім іншая – бачыць гэтых робатаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе вырабу звычайнай цэглы, калі відавочна, што вось яны – робаты, працуюць на шумілінскай зямлі, і зразумела, што іх выкарыстанне будзе толькі пашырацца, што гэта – будучае любой вытворчасці.
Сама сустрэча праходзіла ў Обальскім гарадскім доме культуры. Арганізатары пастараліся зрабіць усё, каб нефармальная атмасфера спрыяла адкрытай і шчырай размове: за кубкам гарбаты, з ласункамі і музычнымі паўзамі ў выкананні обальскіх і шумілінскіх артыстаў.
Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Алег Быкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснікі старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка і Ірына Шалахава, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вячаслаў Емяльянаў былі гатовыя адказаць на любыя пытанні.
– Сёлета ў раён прыйшлі 64 маладыя спецыялісты, якія папоўнілі практычна ўсе арганізацыі вытворчай і сацыяльнай сфер Шумілінскага раёна, – сказаў у сваім выступленні Алег Быкаў. – Кіраўніцтва раёна разумее, што менавіта моладзі будаваць будучыню, таму да маладога папаўнення заўжды ёсць асаблівая ўвага. 15 маладых людзей ва ўзросце да 31 года, якія ўжо зарэкамендавалі сябе адказным і прафесійным стаўленнем да справы, уключаны ў перспектыўны кадравы рэзерв райвыканкама.
Кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый імкнецца вырашаць найбольш важныя праблемы маладых спецыялістаў. Так, у многіх арганізацыях вырашаны пытанні з забеспячэннем жыллём. Моладзь актыўна карыстаецца льготнымі крэдытамі, якія выдаюцца ў адпаведнасці з указам Кіраўніка дзяржавы №361. У раёне актыўна вядзецца будаўніцтва жылля, практычна кожны год здаецца па адным шматкватэрным жылым доме.
Алег Пятровіч выказаў упэўненасць у здольнасцях, мэтанакіраванасці і прафесіяналізме моладзі, бо менавіта ім выкарыс-тоўваць сучасныя тэхналогіі, вырабляць запатрабаваную прадукцыю. «Вельмі хацелася, каб Шумілінскі раён стаў для вас родным, і вы зрабілі свой уклад ў яго развіццё і працвітанне», – адзначыў ён.
Дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова расказала пра Шуміліншчыну: яе гісторыю, прыродныя скарбы, турыстычны патэнцыял. Ветэран працы былы дырэктар Обальскай сярэдняй школы Аляксандр Штокін на ўласным прыкладзе расказаў пра любоў да малой радзімы і пра тое, што можа для яе зрабіць кожны.
Перад моладдзю выступілі псіхолаг ТЦСАН Ларыса Забаўская і другі сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Баранава. Дарэчы, акрамя інфармацыі ў выступленнях, кожны малады спецыяліст атрымаў буклеты пра паслугі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і банкаў, візіткі БРСМ і іншую карысную інфармацыю.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, падзяліцца ўражаннямі, задаць хвалюючыя іх пытанні кіраўнікам раёна і адразу ж атрымаць кампетэнтны адказ. Напрыканцы сустрэчы маладым спецыялістам прапанавалі выказаць свае пажаданні раёну. Усе яны жадалі раёну поспеху і працвітання, і гэта дае надзею, бо менавіта ім будаваць будучыню нашага раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №81 ад 19.10.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ім ствараць будучыню Шуміліншчыны 6 кастрычніка ў Обалі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыйшлі працаваць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика