У грамадскіх аб’яднаннях. Праект — справа рэальная. 21.by

У грамадскіх аб’яднаннях. Праект — справа рэальная

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нямалую папулярнасць у нашай краіне ў апошнія гады набылі сацыяльныя праекты. На Асіповіччыне яны таксама рэалізуюцца. Гэтай тэме і было прысвечана пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якое адбылося пад началам старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь» Наталлі Шаўчэнка з удзелам кіраўніка РА ГА “Беларускі фонд міра” Ганны Землянухінай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук.

Перад аўдыторыяй выступіла Таццяна Касцецкая, якая мае багаты вопыт праектнай дзейнасці. Яна спынілася на тым, як правільна складаць заяўку, вы-значаць рэсурсы, якімі валодае каманда, фармуляваць ключавую праблему, якую належыць рашаць з улікам мэтавай групы. Усё павінна быць канкрэтна: пералік мерапрыемстваў, тэр-міны, запытваемыя сродкі і г.д. У ролі донараў выступаюць розныя краіны, рэлігійныя, навуковыя і іншыя фонды і арганізацыі, галоўнае — знайсці тых, каго цікавяць праблемы, якія трэба вырашыць. I аб’ём фінансавання можа быць розным. Пачынаць варта з невялікіх ініцыятыў, шанцы атрымаць фінансаванне залежаць ад саміх аўтараў заявак, а падаваць іх можна ў розныя фонды — трэба толькі праявіць актыўнасць.

Бенефіцыяр, грант, донар, фандрайзінг, праектная заяўка — гэтыя і іншыя словы для многіх удзельнікаў сустрэчы гучалі як звыклыя, бо на іх рахунку — розныя ініцыятывы і сацыяльныя праекты, якія ўжо былі рэалізаваны і прынеслі свой плён. Вопытам падзяліліся педагог-арганізатар СШ № 4 Кацярына Шалупенка, намеснік дырэктара спецшколы Марына Гірэнка, настаўнік СШ № 3 Святлана Зайцава, дырэктар РЦСАН Iрына Вірмаўскене і іншыя.

Падсумоўваючы вынікі, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна адзначыла формулу поспеху: ведаць, хацець, умець, магчы. I, каб атрымаўся станоўчы вынік, ні адзін з множнікаў не павінен знаходзіцца на нулі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямалую папулярнасць у нашай краіне ў апошнія гады набылі сацыяльныя праекты. На Асіповіччыне яны таксама рэалізуюцца. Гэтай тэме і было прысвечана пасяджэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика