Шчырай працы прызнанне. 21.by

Шчырай працы прызнанне

20.10.2018 22:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пачатку тыдня адбылася сустрэча кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама з ветэранскім актывам вобласці. За актыўную грамадзянскую пазіцыю і вялікі ўклад у развіццё ветэранскага руху Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў была ўзнагароджана Яўгенія Стацько.

Ветэранскую арганізацыю ў раёне Яўгенія Сяргееўна ўзначальвае восем гадоў. Аднак вопыт грамадскай работы ў яе найбагацейшы.

– Больш чым дваццаць гадоў я працавала старшынёю райкама прафсаюзаў дзяржаўных і іншых устаноў, – кажа жанчына, – трыццаць гадоў была начальнікам раённага аддзела статыстыкі. Я добра ведаю раён, людзей і таму працаваць мне проста.

– Мала таго, за што б не бралася Яўгенія Сяргееўна, усё выконвае з любоўю і поўнай адказнасцю, – далучыўшыся да размовы, гаворыць сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Алена Лелес. – Стасункі нашы цягнуцца з дзяцінства. Некалі хадзілі мы з Яўгеніяй Сяргееўнай у адзін клас, затым узначальвалі прафсаюзны рух, кожная ў сваёй установе. А тут, ужо на старасці гадоў, давялося яшчэ папрацаваць разам. Скажу шчыра, ёсць у гэтай жанчыне моцны стрыжань, ведае яна сваю справу і пастаянна імкнецца ўдасканальвацца. Адным словам, прафесіянал, а гэта значыць – асоба.

Аб чарговай узнагародзе ў сваёй працоўнай біяграфіі Яўгенія Сяргееўна не ведала да апошняга.

– Паслятаго, як намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка ўручыў грамату і шыкоўны букет кветак, сэрца ў грудзях тахкала доўга і моцна, – прызналася жанчына. – І нягледзячы на тое, што ў сямейным архіве захоўваецца вялікі стос маіх узнагарод, нават медаль «За працоўную славу», уручаны Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, гэтая адзнака асаблівая. Яна – сведчанне таго, што жыццё працягваецца, а справа, якою я зараз займаюся, мае карысць і высокае прызнанне.

Тэкст і фота Галіны ПУПАЧ.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку тыдня адбылася сустрэча кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама з ветэранскім актывам вобласці. За актыўную грамадзянскую пазіцыю і вялікі ўклад у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика