Калі людзі адчуваюць клопат
22.10.2018
—
Разное
|
Сёння гэта шматпрофільнае аграпрамысловае прадпрыемства, якое з кожным годам усё больш дынамічна развіваецца і займаецца вырошчваннем зерневых і зернебабовых, кармавых і тэхнічных культур, а таксама бульбы, вытворчасцю малака, свініны, ялавічыны, мяса птушкі і яек, перапрацоўкай мяса і малака. Для гэтага ў гаспадаркі маюцца ўкамплектаваныя самым сучасным абсталяваннем малочнатаварныя фермы, свінагадоўчы комплекс і птушкагадоўчыя фермы. Святлана Мікалаеўна Вашчыла – На жаль, не захавалася дакладных звестак аб даваенных і першых пасляваенных гадах работы нашага прадпрыемства. Вядома толькі, што ў 1971 годзе ў раённым аддзяленні аб’яднання, якое тады па-руску называлася «Заготзерно», увайшоў у лік дзеючых камбікормавы цэх па нарыхтоўцы. Потым прадпрыемства яшчэ не раз мяняла назву, пакуль і не стала Хойніцкім участкам па вытворчасці камбікармоў КСУП "Саўгас-камбінат «Зара». Любоў Аляксандраўна Яўсеенка Сёння перад намі, акрамя нарыхтовак, сушкі і перапрацоўкі збожжа стаіць задача па вытворчасці камбікармоў. Іх мы выпускаем 9 відаў: камбікорм для свінаматак, для малых парасят, для подсвінкаў, для адкорму, а таксама 3 віды для кароў і 2 – для цялят.Аб’ём выпуску мы фарміруем, зыходзячы з патрэбнасці і колькасці пагалоўя жывёлы ў саўгасе-камбінаце «Зара». Зразумела, што гэтыя паказчыкі ў гаспадарцы пастаянна растуць, а значыць, разам з імі растуць і аб’ёмы нашай вытворчасці. Дзяніс Ігаравіч Брэль Калі гаварыць аб матэрыяльна-тэхнічнай базе вытворчасці, то сёння мы маем две збожжасушылкі, адна з якіх – вытворчасці ААТ «Амкадор». Яна разлічана на загрузку 120 тон збожжа, за суткі перапрацоўвае 240-250 тон. Зараз сушым на ёй зерне кукурузы, на сённяшні дзень ужо прасушылі 8,5 тысяч тон. З перапрацаванага зерня частку пакінем сабе для выпуску камбікорма, частку перададзім у якасці давальнай сыравіны на камбікормавыя прадпрыемствы Рэчыцы і Калінкавіч. Марына Пятроўна Рыгаровіч За 8 месяцаў бягучага года вытворчасць камбікармоў склала 15,5 тысяч тон, кошт выпушчанага камбікорму – 5697 рублёў. На аднаго працуючага выраблена 63 тоны камбікорму ў месяц. Чысты прыбытак склаў 665 тысяч рублёў, рэнтабельнасць – 13,2%. Сяргей Аляксандравіч Дзянгубенка Акрамя гэтага, штомесячна за фактычна адпрацаваныя дні выдаецца паёк з яек, мяса і малака, а з людзей здымаецца толькі падаходны падатак з кошту набору прадуктаў. Чым не клопат аб працуючых? І людзі стараюцца ў адказ, трымаюцца за сваё працоўнае месца, а ўладкавацца да нас не так і проста. Алена Іванаўна Такарская Сярэднеспісачная колькасць працуючых на ўчастку сёння налічвае 33 чалавекі. У асноўным, у нас працуюць людзі, якім ўжо па 30-50 год, многія працуюць на нашым участку ужо далёка не першы год. Сярод самых вопытных назаву дазатаршчыка Алену Іванаўну Такарскую, машыніста пагрузачна-разгрузачных работ Марыну Пятроўну Рыгаровіч, намесніка загадчыка лабараторыі Любоў Аляксандраўну Яўсеенка. З другога боку прыемна бачыць і малады энтузіязм, з якім працуе інжынер-энергетык Дзяніс Ігаравіч Брэль і элекраманцёр Сяргей Аляксандравіч Дзянгубенка. Віктар НАЗАРАНКА. Фота Вікторыі МАРОЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая слава аб працаўніках і справах КСУП "Саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна даўно ідзе не толькі ў Гомельскай вобласці, але і далёка за яе межамі.... |
|