Патрабуе вырашэння
22.10.2018
—
Разное
|
У рэдакцыю газеты звярнуліся жыхары вул. Краснаніўская райцэнтра з пытаннем, чаму па іх вуліцы не ездзіць болей аўтамагазін райспажыўтаварыства. Ім, грамадзянам сталага ўзросту, цяжка дабірацца нават да недалёка размешчанага «Еўраопта». Як патлумачылі ў райспажыўтаварыстве, у сувязі з нерэнтабельнасцю ўсёй работы аўтамагазінаў у раёне, іх колькасць зменшана, а маршруты размеркаваны такім чынам, каб ахапіць населеныя пункты, дзе няма стацыянарных магазінаў і дзе яшчэ не ездзяць аўтамагазіны сеткі «Еўраопт». Аднаўляць работу аўталаўкі па вул. Краснаніўская не плануюць. У аддзеле эканомікі райвыканкама адзначылі, што «Еўраопт» пакуль што не плануе адкрываць новыя маршруты, у прыватнасці ў межах горада. «Адпачывайце» на зламаных лаўках Такія вось «дзіравыя» лаўкі чакаюць пакупнікоў каля магазі-на райспажыўтаварыства, які змешчаны на перакрыжаванні вуліц Мележа і Берагавога райцэнтра. Лепш іх увогуле ўбраць, чым такой «прыгажосцю» красавацца. Вуліца Мележа чакае тратуара Так спраўна ўзяліся камунальная і дарожная службы за ўладкаванне тратуара па вул. Сялянскай. Але ж дзеля бяспекі дзяцей не хапае тратуара і па вул Мележа, той яе частцы, што ідзе ад перакрыжавання з Сялянскай у бок Вялікага Бору. Вучні таксама ідуць практычна па праезнай частцы. Магчыма і да гэтага ўчастка справа дойдзе? Падрыхтавалі Вольга БЕЛАШ і Вікторыя МАРОЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Краснаніўскай аўталаўкі не будзе У рэдакцыю газеты звярнуліся жыхары вул. Краснаніўская райцэнтра з пытаннем, чаму па іх вуліцы не ездзіць болей аўтамагазін... |
|