Ушачанка Валентина Литвин удостоена премии З.Туснолобовой-Марченко. В чём секрет счастливой многодетной мамы?. 21.by

Ушачанка Валентина Литвин удостоена премии З.Туснолобовой-Марченко. В чём секрет счастливой многодетной мамы?

22.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Легендарная Зінаіда Тусналобава-Марчанка калісьці сказала: “Шчасце для жанчыны – мець добрую сям’ю і дзяцей. У гэтым сэнсе я – шчаслівы чалавек!” Імя Зінаіды Міхайлаўны зараз носіць прэстыжная прэмія, якую за высокі маральны прыклад у выхаванні дзяцей і ўмацаванні сям’і з моманту заснавання атрымалі 472 жанчыны прыдзвінскага краю. Сёлета ў ліку лаўрэатаў і ўшачанка Валянціна Уладзіміраўна Літвін. У чым сакрэт шчаслівай мнагадзетнай мамы?

Надзейны тыл

Кожны вечар у гэтым доме на новай вуліцы Лабанка ва Ушачах стаіць смачны пах піражкоў, бліноў і іншых прысмакаў. Валянціна стараецца пастаянна радаваць сваю сям’ю любімымі стравамі, для кожнага знойдзе хвілінку і добрае слова, дапаможа з урокамі і гульнямі. З мужам Уладзімірам яны выхоўваюць траіх сыноў – Рамана, Ягора і Яфіма.

Многія жанчыны лічаць, што ў сучасным жыцці спачатку трэба зрабіць кар’еру, абзавесціся жыллём, дачай, пабываць на моры і толькі потым спяшацца замуж. Валянціна ж на першае месца заўсёды ставіла сямейныя каштоўнасці. Доўгі час яны не мелі ўласнага кутка і жылі ў Двор Пліне, але папаўненне сям’і не адкладвалі на потым. Наогул, паспяваць усё – своеасаблівы прынцып Валянціны Уладзіміраўны. Напрыклад, паралельна з выхаваннем дзетак яна завочна атрымлівала і вышэйшую адукацыю ў Полацкім дзяржуніверсітэце. І пасля яго заканчэння, была ўжо мнагадзетнай мамай. На яе жаночыя плечы кладуцца асноўныя абавязкі па выхаванні дзяцей і падтрыманні цяпла сямейнага ачага, бо галава сямейства працуе вадзіцелем велікагрузнай машыны і не мае магчымасці праводзіць шмат часу з роднымі. “Ён наш здабытчык і стараецца для нас. Дзякуючы намаганням мужа мы два гады таму справілі наваселле, а зараз паступова абсталёўваем свой дом. У акружэнні сваіх мужчын адчуваю сябе па-сапраўднаму шчаслівай!” – прызнаецца жанчына.

Па жыцці з творчасцю

Многія ўшачане не раз бачылі Валянціну Літвін на раённай сцэне. Так, юрысконсульт цэнтра культуры і народнай творчасці і старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” акрамя асноўнага свайго прафесійнага абавязку часта бярэ ў рукі мікрафон і ўдзельнічае практычна ва ўсіх мерапрыемствах, што ладзяцца на сцэне Дома культуры. Да нядаўняга часу спявала ў вакальным калектыве “Ушачаначка”. “Хоць адукацыя ў мяне эканамічная, але без культуры сябе ўжо не ўяўляю. Вопыт выступленняў быў у мяне яшчэ ў школьныя гады. Зараз, калі вучу новую песню, – уся вуліца ведае!” – усміхаецца Валянціна. Яна таксама піша песні і вершы. Асабіста мне запомнілася кранальнае выступленне Валянціны на мінулагоднім раённым конкурсе мнагадзетных сямей: пасля яе верша пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, проста наварочваліся слёзы. І калі спявае жанчына на шырокай публіцы, то гітару бярэ ў рукі выключна ў сямейным крузе. А яшчэ яна вышывае крыжыкам цудоўныя карціны, а з нядаўняга часу захапілася і алмазным жывапісам. Ну а як вядома, творчыя бацькі – творчыя дзеці. Раман і Ягор ужо спрабавалі сябе ў музыцы і мастацкай самадзейнасці, а зараз з’яўляюцца ўдзельнікамі Узорнага фальклорнага калектыву “Спадчына”, у складзе якога выступалі і за межамі раёна. Хутка да іх “падцягнецца” і малодшы Яфім, а пакуль ён паспяхова дэкламуе вершы, спявае і танцуе ў дзіцячым садку.

Бацькі заўсёды былі прыкладам

Нам трэба вельмі шанаваць сваіх бацькоў,
За кожны дзень казаць ім шчыра: “Дзякуй!”
Напэўна, лепш замест ста тысяч слоў
Для іх твая любоў, твая падзяка…

Гэта радкі з верша Валянціны, які яна напісала ў гонар сваіх бацькоў Ірыны Захараўны і Уладзіміра Іванавіча Шаўчэнка. Менавіта яны заўсёды былі для яе прыкладам ва ўсім. “Тата навучыў мяне іграць на гітары, а мама – быць добрай гаспадыняй. Нас у сям’і было двое, але гледзячы на бацькоў, я смела рашылася на траіх дзяцей. Памятаю, як пры ўсёй занятасці, пасля цяжкога працоўнага дня яны імкнуліся знайсці час на зносіны з намі. Да таго ж, бацькі прывучылі мяне не баяцца ніякай працы. Таму, калі перасяліліся ў новае жыллё, адразу зрабіла каля сядзібы градкі, а пазней планую яшчэ абзавесціся і невялікай падсобнай гаспадаркай. Нядаўна з Раманам, пакуль чакалі тату з рэйсу, нават спрабавалі ў доме класці ламінат – атрымалася нядрэнна”, – расказвае Валянціна.

Менавіта бацькі аднымі з першых даведаліся і вельмі ўзрадаваліся, што іх дачка вылучана лаўрэатам абласной прэміі імя Тусналобавай-Марчанка. На ўрачыстасць у аблвыканкам В.Літвін адправілася разам са старэйшым сынам Раманам. Падзея стала сапраўдным сюрпрызам да Дня маці і прафесійнага свята: “Бо я такая ж мама, як і сотні іншых, дастойных гэтага ганаровага прызнання! – дзеліцца ўражаннямі В.Літвін. – Хвалявалася не менш, чым калі выходжу на сцэну! Прэмію ўручаў намеснік старшыні аблвыканкама У.Пенін. Спадабалася цёплая і сяброўская атмасфера, якая панавала падчас мерапрыемства. На ім прысутнічалі не толькі лаўрэаты прыгаданай прэміі, а і маці пяцярых і больш дзяцей, якім уручалі Ордэн маці. Гэты дзень, канечне, запомніцца на ўсё жыццё!”

Быць мамай – гэта нястомная праца без перапынкаў, выхадных і водпускаў. І па ўсім бачна, што з ёй гераіня нашага аповеду спраўляецца паспяхова!

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легендарная Зінаіда Тусналобава-Марчанка калісьці сказала: “Шчасце для жанчыны – мець добрую сям’ю і дзяцей. У гэтым сэнсе я – шчаслівы чалавек!” Імя Зінаіды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика