Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл. 21.by

Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 кастрычніка 2018 года ў аграгарадку Геранёны адбыўся баль-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”.  На балі-прыёме прысутнічалі знакамітыя гістарычныя асобы Іўеўскага краю, знатныя дамы і галантныя кавалеры. 
 
Адбыўся цікавы экскурс у гісторыю даўніх часоў ХVI стагоддзя, калі старажытныя Геранёны належалі Гаштольдам, а Барбара Радзівіл была жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда.
 
Пад гукі старадаўняй музыкі гасцей вітала гаспадыня балю Барбара Радзівіл у суправаджэнні сваёй світы. 
 
У час балю былі выбраныя ўладальнікі лепшых бальных касцюмаў, арыгінальных веераў, выканаўцаў рэверса, Высакародны Рыцар і Першая Дама.
 
Удзельнікі мерапрыемства пад час майстар-класа набылі навыкі выканання танцаў паланэзу, куранты, бурэ, алеманды, серабанды, полькі і вальса. У файе ўстановы культуры працавалі выставы веяраў, літаратуры і сувенірнай прадукцыі. 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычніка 2018 года ў аграгарадку Геранёны адбыўся баль-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”.  На балі-прыёме прысутнічалі знакамітыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика