Беларускі пісьменнік пранануе вам выбраць імя галоўнаму герою за 50 тысяч даляраў
24.10.2018 11:04
—
Разное
|
Фота: Кірыл Стаселька
Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Сродкі на выданне кнігі збіраюцца праз " На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае. Але найбольш цікава выглядае магчымасць “набыць” літаратурнага персанажа ‒ чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана. “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае, ‒ паведамляе сам Кірыл Стаселька пра свой твор. ‒ Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму. "Дзевяць жыццяў Віта Морэ" ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. тлумачыць аўтар. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы. Папярэднія кнігі аўтара Падтрымаць праект можна на Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці ўвогуле любому герою за меншыя грошы. |
|