В Ушачах прошла традиционная встреча руководства района с молодыми специалистами
24.10.2018
—
Разное
|
У бягучым годзе працоўная армія раёна папоўнілася 52 выпускнікамі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Маладыя людзі ўліліся ў калектывы практычна ўсіх сфер дзейнасці. Кожны з іх атрымаў запрашэнне на традыцыйную сустрэчу кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якая адбылася на мінулым тыдні на фізкульурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы”. “Усё ў вашых руках!” Большасць з іх – ураджэнцы нашага раёна. – Мы разлічваем на вашы здольнасці і актыўную жыццёвую пазіцыю, – адзначыў старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. – Са свайго боку будзем усяляк падтрымліваць, дапамагаць у вырашэнні праблем. Дзверы райвыканкама заўсёды адчынены і вы можаце да нас звярнуцца за той ці іншай дапамогай. Пра рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў раёне гаварыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў. Зрэшты, Віктар Пятровіч падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі, як ён пачынаў сваю працоўную кар’еру: “Восем гадоў таму я, як і вы зараз, быў маладым спецыялістам і як ураджэнец іншага раёна думаў: два гады адпрацую і ўсё! Аднак Ушаччына мяне зацікавіла і тут захацелася застацца! Раю вам не баяцца праяўляць ініцыятыву, працаваць, заваёўваць аўтарытэт. Усё ў вашых руках!” Трапіць у кадравы рэзерв можна Тэму кар’еры прадоўжыла і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В.М.Шахноўская. Яна расказала, як фарміруецца перспектыўны кадравы рэзерв, трапіць у які мае шанц кожны, пры ўмове старанных адносін да работы. Аб прававых аспектах размеркавання на першае працоўнае месца расказала загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Г.Г.Кандрацкая, якая спынілася на галоўных абавязках і правах маладых спецыялістаў і наймальнікаў. Па законе выпускнік абавязаны з’явіцца для ўладкавання на працу згодна з накіраваннем ад навучальнай установы і адпрацаваць пэўны тэрмін. Наймальнік жа павінен прыняць яго на работу выключна па атрыманай спецыяльнасці, забяспечыць належныя ўмовы працы. Самае актуальнае пытанне – жыллёвае Як вядома, самае вострае і актуальнае пытанне практычна для кожнага маладога чалавека – жыллёвае. Таму інфармацыю аб тым, што на наступны год у гарпасёлку запланавана будаўніцтва 40-кватэрнага дома, удзельнікі мерапрыемства слухалі з асаблівым інтарэсам. Загадчык сектара ЖКГ райвыканкама С.П.Дымман растлумачыў, як стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, хто мае на гэта права, расказаў аб перспектывах будаўніцтва жылля ў раёне, наяўнасці зямельных участкаў, якія можна выкарыстаць для ўзвядзення на іх прыватных жылых дамоў. Ну а “пацягнуць” долевае ці індывідуальнае будаўніцтва дапаможа “Беларусбанк”. На ўмовах крэдытавання і шматлікіх прапановах для маладых людзей спынілася дырэктар ЦБУ №221 у г.п.Ушачы Ж.В.Шэўчанка. Напрыклад, маладыя спецыялісты, якія прыбылі ў раён, могуць скарыстацца магчымасцю атрымаць крэдыт на набыццё дамашняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. А для грамадзян да 31 года актуальнымі будуць крэдыты “Сур’ёзныя планы” і “Маладая сям’я”. Вольны час – з карысцю Турыстычныя злёты, велапаходы, тэматычныя квэсты, дабрачынныя акцыі – далёка не ўвесь пералік таго, што прапануе маладым людзям райкам БРСМ. – Мы дапаможам вам раскрыць свае лідарскія якасці і творчы патэнцыял, зрабіць жыццё цікавым, – падкрэсліла старшыня райкама БРСМ Р.Хрыпель, запрашаючы ўлівацца ў рады арганізацыі. Пацвярджэннем яе словам стаў анонс чарговага мерапрыемства: у гэтыя выхадныя на Вечаллі для саюзнай моладзі райкам арганізуе папулярны ў апошні час лазертаг. Нездарма сустрэча была арганізавана на фізкультурна-аздараўленчым комплексе: цудоўныя магчымасці “Юнацтва-Ушачы” маладыя спецыялісты ўбачылі на свае вочы падчас экскурсіі. * * * Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бягучым годзе працоўная армія раёна папоўнілася 52 выпускнікамі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Маладыя людзі... |
|