Маршрутчыка ў Мінску збівалі жыхары Стаўрапаля і Баку. 21.by

Маршрутчыка ў Мінску збівалі жыхары Стаўрапаля і Баку

25.10.2018 19:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Маршрутчыка ў Мінску збівалі жыхары Стаўрапаля і Баку, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі. Як інфармавала Еўрарадыё, іх удалося затрымаць у Смалявіцкім раёне на трасе М1. Зламыснікі спрабавалі з'ехаць у Расію.

Здарэнне адбылося ў беларускай сталіцы ў сераду. На Арлоўскай вуліцы легкавыя аўтамабілі Hyundai і Mercedes з нумарамі РФ заблакавалі маршрутнае таксі (яно на нейкія секунды выязджала на "іх" паласу руху). Двое мужчын выцягнулі з салона 37-гадовага кіроўцу, ён атрымаў удар у твар (пасля стала вядома, што ў пацярпелага зламаная сківіца, яму зрабілі аперацыю). Пасля гэтага зламыснікі з'ехалі.

Відэа здарэння з'явілася ў інтэрнэце, Hyundai і Mercedes заўважылі на трасе М1 у Мінскай вобласці. Замежнікам не ўдалося ўцячы ў Расію. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ДАІ. Яны перадалі мужчын супрацоўнікам крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска і сталічным АМАПаўцам. Затрыманаму расіяніну 42 гады, азербайджанцу — 46 гадоў. Крымінальная справа яшчэ не распачатая. У адносінах замежнікаў "праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Маршрутчыка ў Мінску збівалі жыхары Стаўрапаля і Баку, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі. Як інфармавала Еўрарадыё, іх удалося затрымаць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика