У Веткаўскім ВПК правялі Дзень паэзіі на прыкладзе творчасці зямляка Аляксандра Церахава
26.10.2018
—
Разное
|
Неяк Ніл Гілевіч сказаў: “Пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай. Зямлі бацькоў — не анямець!”. Гэтыя радкі сталі дэвізам мерапрыемства, якое на мінулым тыдні для вучняў 5-9 класаў правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Веткаўскага ВПК, Тамара Узкая. Напачатку ўрока вучні ўзгадалі пісьменнікаў, чый лёс звязаны з нашай малой радзімай, і зачыталі творы Пятра Прыходзькі, Аркадзя Куляшова, Алега Мінкіна, Міхаіла Карпенкі, Івана Юркіна. Але найбольш часу прысвяцілі творчасці Аляксандра Церахава, члена Саюза журналістаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі былога карэспандэнта газеты “Магілёўскія ведамасці”, выпускніка Веткаўскай школы. Вучні пазнаёмілся з біяграфіяй пісьменніка, потым прачыталі вершы і абмеркавалі аўтабіяграфічнае апавяданне “Пісьмо з мінулага”. Зацікавіла рабят і апавяданне “Вадзіца бабкі Насты”. Уласн. інфарм. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неяк Ніл Гілевіч сказаў: “Пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай. Зямлі бацькоў — не анямець!”. Гэтыя радкі сталі дэвізам мерапрыемства, якое на...
|
|